Якаў Барысавіч Зяльдовіч
савецкі вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́каў Бары́савіч Зяльдо́віч (8 сакавіка 1914, Мінск — 2 снежня 1987, Масква) — савецкі фізік і фізіка-хімік. Акадэмік АН СССР (1958). Тройчы Герой Сацыялістычнай Працы (1949, 1951, 1954).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і адваката Барыса Навумавіча Зяльдовіча і Ганны Паўлаўны Ківеліёвіч. Вучыўся экстэрнам на фізіка-матэматычным факультэце Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта і фізіка-механічным факультэце Ленінградскага політэхнічнага інстытута, у аспірантуры Інстытута хімічнай фізікі АН СССР у Ленінградзе (1934), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1936), доктар фізіка-матэматычных навук (1939).
Адзін са стваральнікаў атамнай бомбы (29 жніўня 1949) і вадароднай бомбы (1953) у СССР.
Найбольш вядомыя працы Якава Барысавіча па дэтанацыі, апісанню працэсаў гарэння, ядзернай фізіцы, астрафізіцы, гравітацыі. У 1939—1941 гадах Я. Б. Зяльдовіч і Ю. Б. Харытон упершыню ажыццявілі разлік ланцуговай рэакцыі дзялення ўрану.

У 1955 годзе падпісаў «Ліст трохсот».
Зяльдовіч і Солпітэр у 1964 годзе першымі (незалежна адзін ад аднаго) выказалі здагадку (цяпер яна стала агульнапрынятаю), што крыніцамі энергіі квазараў служаць акрэцыйныя дыскі вакол масіўных чорных дзір.
У працах Зяльдовіча па касмалогіі асноўнае месца займала праблема ўтварэння буйнамасштабнай структуры Сусвету. Вучоны даследаваў пачатковыя стадыі пашырэння Сусвету. Разам з супрацоўнікамі пабудаваў тэорыю ўзаемадзеяння гарачай плазмы пашыраемага Сусвету і выпраменьвання, стварыў тэорыю росту ўзмучэнняў у «гарачым» Сусвеце ў ходзе касмалагічную пашырэння, разгледзеў некаторыя пытанні, звязаныя з узнікненнем галактык у выніку гравітацыйнай няўстойлівасці гэтых узмучэнняў, паказаў, што ўзнікаюць утварэнні высокай шчыльнасці, якія з’яўляюцца, верагодна, протаскопішчамі галактык, маюць плоскую форму.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Зельдович Яков Борисович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Матэматычная генеалогія — 1997.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads