Якаў Міхайлавіч Шафранскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Якаў Міхайлавіч Шафранскі (12 сакавіка 1950, Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне матэматычнай кібернетыкі і інфарматыкі. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1981).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Віцебскую СШ № 2 з сярэбраным медалём (1967), матэматычны факультэт БДУ (1972), аспірантуру Інстытута тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (1981), у якім працуе з 1972 года (у 2002 г. інстытут перайменаваны ў Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі).
Навуковыя працы па дыскрэтнай аптымізацыі, тэорыі раскладаў. Распрацаваў метады рашэння экстрэмальных камбінаторных задач і аналізу іх складанасці, мадэлі і метады выбару аптымальных параметраў у тэхнічных і эканамічных сістэмах. Апублікаваў 90 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфіі.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1998, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Мадэлі і метады тэорыі раскладаў».
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
- ШАФРАНСКИЙ Яков Михайлович Архівавана 10 жніўня 2020. (руск.) // Факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ
- Вучоныя Беларусі. Шафранскі, Якаў Міхайлавіч (кандыдат фізіка-матэматычных навук; матэматыка; нар. 1950) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads