Якаў Сямёнавіч Іцхокі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Якаў Сямёнавіч Іцхокі (руск.: Ицхоки Яков Семёнович; 1906, Дзісна — 1984, Масква) — савецкі інжынер, спецыяліст у галіне радыёлакацыі і імпульснай тэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1950), прафесар. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1935 годзе Ленінградскі політэхнічны інстытут, затым аспірантуру. З 1944 года ў Ваенна-паветранай інжынернай акадэміі імя М. Я. Жукоўскага, дзе працаваў да 1984 года (да 1969 года — загадчык кафедры, затым прафесар кафедры) .
Навуковая дзейнасць
Асноуныя працы звязаны з радыёлакацыяй і радыёлакацыйнай тэхнікай, з імпульснай тэхнікай. Распрацаваў тэорыю і метады разліку імпульсных генератараў для радыёлакацыйнай тэхнікі, а таксама імпульсных трансфарматараў (1950). У 1960-х гадах выканаў работы па лічбавай апрацоўцы сігналаў у радыёлакацыённая станцыі бакавога агляду. Аўтар шэрагу друкаваных навуковых прац, манаграфій, падручнікаў.
Навуковыя працы
- «Импульсные генераторы», (1944)
- «Импульсная техника», (1949)
- «Нелинейная радиотехника», (1955)
- «Импульсные трансформаторы: Теория, расчет, конструкция и испытания», (1950)
- «Импульсные устройства», (1959)
- «Импульсные и цифровые устройства», (1972).
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads