Якім Аляксандравіч Жылянін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Якім Аляксандравіч Жылянін
Remove ads

Які́м Алякса́ндравіч Жыля́нін (22 жніўня 1903, в. Гайна Мінскай губерні (цяпер Лагойскі раён Мінскай вобласці), Расійская імперыя — 30 жніўня 1979) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці, былы старшыня Магілёўскага аблвыканкама (19491959).

Хуткія факты Якім Аляксандравіч Жылянін, Старшыня Магілёўскага аблвыканкама ...
Remove ads

Біяграфія

У 19271929 працаваў на пасадзе старшыні Гайнаўскага сельскага савета, пасля старшынёй камітэта ўзаемадапамогі Лагойскага раёна, у 19331935 — старшыня калгаса імя Ф. Э. Дзяржынскага Віцебскага раёна[1]. З 1935 года інструктар Віцебскага гаркама, сакратар Віцебскага, Аршанскага райкамаў КП(б)Б, сакратар аддзела кадраў ЦК КП(б)Б, другі сакратар Магілёўскага абкама КП(б)Б.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў прызначаны Упаўнаважаным Эвакуацыйнага савета пры СНК СССР, з 23 красавіка 1942 года другі сакратар Віцебскага падпольнага абласнога камітэта КП(б)Б. З чэрвеня па кастрычнік 1944 года заставаўся на пасадзе другога сакратара Віцебскага абкама КП(б)Б, пасля па май 1946 года першы сакратар абкама КП(б)Б утворанай Полацкай вобласці.

З 1946 года намеснік сакратара і загадчык аддзела ЦК КП(б)Б.

З красавіка 1949 года — старшыня Выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета.

У 19601966 гады член Партыйнай камісіі пры ЦК КПБ.

Член ЦК КПБ (19401960). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (19381963), Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (19501954).

Remove ads

Зноскі

  1. Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе — Мінск: Беларусь, 2009. С. № 118

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads