Ялуцавіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ялу́цавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Ялуцавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Зэльвенскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 красавіка 1962 па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Ваўкавыскага раёна. 11 лютага 1972 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Крамяніцкага сельсавета[1].
24 жніўня 1981 года ўтвораны зноў у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці ў складзе 18 населеных пунктаў (вёскі Аўдзеевічы, Вішнеўка, Дзеркачы, Жадзейкі, Забагонне, Звёздная, Крамяніца Дольная, Мадзейкі, Падгрушаны, Пасуцічы, Рэксці, Савічы, Станелевічы, Сухінічы, Тадзіно, Шавулічы, Ялуцавічы і хутар Крамяніца Горная), якія ўваходзілі ў склад Крамяніцкага сельсавета[2]. 25 лістапада 2004 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Зэльвенскага (7 населеных пунктаў: Аўдзеевічы, Вішнеўка, Забагонне, Мадзейкі, Пасуцічы, Савічы, Сухінічы) і Крамяніцкага (11 населеных пунктаў: Дзеркачы, Жадзейкі, Звёздная, Крамяніца Горная, Крамяніца Дольная, Падгрушаны, Рэксці, Станелевічы, Тадзіно, Шавулічы, Ялуцавічы) сельсаветаў[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 18 населеных пунктаў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads