Зэльвенскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зэ́львенскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Зэльва (не ўваходзіць у склад).
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Зэльвенскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бародзіцкага сельсавета[1]. З 17 красавіка 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ваўкавыскага раёна, з 6 студзеня 1965 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Мастоўскага раёна. У 1977 годзе ў склад Каралінскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Горна, Збляны, Лаўрыновічы і хутар Медухава)[2]. 23 чэрвеня 1980 года ў склад Крамяніцкага сельсавета перададзены вёскі Аўдзеевічы, Вішнеўка, Забагонне, Мадзейкі, Пасуцічы, Савічы, Сухінічы[3]. 25 лістапада 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ялуцавіцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Аўдзеевічы, Вішнеўка, Забагонне, Мадзейкі, Пасуцічы, Савічы, Сухінічы)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1615 чалавек[5], з іх 67,2 % — беларусы, 25,6 % — палякі, 5,0 % — рускія, 1,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1208 чалавек[7].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads