Янка Казека
крытык, літаратуразнавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́нка (Іва́н Дарафе́евіч) Казе́ка (31 жніўня 1915, вёска Кострычы, цяпер у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці — 3 сакавіка 2000) — беларускі савецкі літаратуразнаўца, крытык. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1975). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1976). Член Саюзу пісьменнікаў СССР (1954).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 31 жніўня 1915 года ў сялянскай сям’і. З верасня 1931 года працаваў на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце, у 1933—1934 гадах — у рэдакцыі газеты «За ўдарныя тэмпы». Адначасна навучаўся на вячэрнім аддзяленні ляснога тэхнікума.
У 1938 годзе скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Дукорскай сярэдняй школе Пухавіцкага раёна.
У 1939—1954 гадах служыў у Чырвонай арміі. У Вялікую Айчынную вайну — армейскі палітработнік. У 1941 годзе быў паранены пад Ельняй.
У 1954—1957 гадах — супрацоўнік рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», у 1957—1967 — галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва Беларускай ССР (з 1963 года — выдавецтва «Беларусь»).
З 1967 года — загадчык рэдакцыі народнай адукацыі і друку, у 1969—1979 гадах — намеснік галоўнага рэдактара, з 1980 года — старэйшы навуковы рэдактар выдавецтва «Беларуская савецкая энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»[2].
Памёр 3 сакавіка 2000 года.
Remove ads
Бібліяграфія
- Казека, Я. З невычэрпных крыніц : Літаратурна-крытычныя артыкулы / Я. Казека. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1958. — 187 с.
- Казека, Я. Беларуская байка / Я. Казека. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1960. — 203 с.
- Казека, Я. Натхненне і майстэрства : Літаратурна-крытычныя артыкулы / Я. Казека. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1963. — 178 с.
- Казека, Я. Кандрат Крапіва : Крытыка-біяграфічны нарыс / Я. Казека. — Мінск : Беларусь, 1965. — 168 с.
- Казека, Я. Няходжанай дарогай : Крытычныя нарысы / Я. Казека. — Минск : Мастацкая літаратура, 1973. — 272 с.
- Казека, Я. Голас часу : артыкулы, літаратурныя партрэты / Я. Казека. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. — 380, [2] с.
- Казека, Я. Кузьма Чорны : Старонкі творчасці / Я. Казека. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. — 133, [2] с.
- Казека, Я. Падарожжа ў маладосць : артыкулы, літаратурныя партрэты, успаміны / Я. Казека. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. — 139, [2] с.
- Казека, Я. Гартаванне слова : Выбранае / Я. Казека. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. — 431, [1] с.
Remove ads
Зноскі
- Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 17 сакавіка 2025.
- Янка Казека // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 242—243.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads