Селішча (Янушкавіцкі сельсавет)

былы хутар у Янушкавіцкім сельсавеце Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Селішча (Янушкавіцкі сельсавет)
Remove ads

Се́лішча[1] (руск.: Селище) — скасаваны хутар (засценак) у Гайна-Слабадскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні (цяпер — у Лагойскім раёне Мінскай вобласці). Размешчаны за 30 км на поўнач ад Мінска паміж вёскамі Харужынцы, Вялікія Бесяды і Баяры. У Селішчах на працягу 9 гадоў жыла сям’я беларускага паэта Янкі Купалы.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размешчаны за 30 км на поўнач ад Мінска паміж вёскамі Харужынцы, Вялікія Бесяды і Баяры.

Селішча і Янка Купала

Бацькі Янкі Купалы арандавалі зямлю ў паселішчы ў памешчыцы Манюшкі ў 1895—1904 гадах. Тут Купала напісаў свае першыя вершы: на польскай мове (прысвечаны сястры Леакадзіі ў дзень яе імянін) і найбольш раннія з вядомых твораў маладога паэта Луцэвіча, напісаных па-беларуску, — верш «Мая доля», датаваны 15 ліпеня 1904 года. У Селішчах Купала вырашыў паехаць вучыцца ў народнае вучылішча ў Бяларучах.

У гэты час Купала шмат чытаў, кнігі браў у Зыгмунта Чаховіча, удзельніка паўстання 1863—1864, які жыў непадалёк у маёнтку Бесяды.[2]

Янка Купала працаваў не толькі на сваёй гаспадарцы, але таксама шукаў працу ў іншых месцах — хатнім настаўнікам, прыказчыкам у панскім маёнтку і інш. У 1903 годзе ўпершыню ненадоўга пакінуў дом у Селішчах.[3]

У 1904 годзе сям’я Луцэвічаў з’ехала з Селішчаў і пераехала ў вёску Бараўцы.[4]

Remove ads

Былая сядзіба

Сёння на месцы былога засценка над зялёнай рунню ўзвышаецца курганок з купінай дрэў. Былыя хаты, падвалы і адрыны стаялі ніжэй — там, дзе цяпер лес. Там быў і сад. У нізкім месцы цёк ручай, біла крыніца. На гары знаходзілася пуня.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads