Янь Бінтаа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Янь Бінтаа (кіт.: 颜炳涛; нар. 16 лютага 2000) — кітайскі прафесійны гулец у снукер. Фіналіст адкрытага чэмпіянату Паўночнай Ірландыі 2017 года і паўфіналіст International Championship 2017 года. З лістапада 2017 года нязменна ўваходзіць у топ-32 сусветнага рэйтынгу.
Пачаў выступаць на прафесійным узроўні ў 2013 годзе ва ўзросце 13 гадоў на нізкарэйтынгавых турнірах азіяцкага тура серыі Players Tour Championship, дайшоўшы да 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Чжанцзягана, пасля чаго атрымаў уайлдкард на рэйтынгавы адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 года, здзейсніўшы дэбют на рэйтынгавых турнірах. У наступным сезоне дайшоў да 1/8 фіналу нізкарэйтынгавага адкрытага чэмпіянату Ісіна і да 1/16 фіналу рэйтынгавых Усі Класік і Шанхай Мастэрс, а ў лістападзе 2014 года стаў самым маладым чэмпіёнам свету сярод аматараў у гісторыі ў 14-гадовым узросце, што дазволіла яму атрымаць прафесійны статус, але з-за праблем з атрыманнем брытанскай візы пачатак яго прафесійнай кар'еры быў перанесены на сезон 2016/2017. У сезоне 2015/2016 у складзе другой каманды Кітая разам з Чжоу Юэлунам стаў пераможцам кубку свету, перайграўшы найлепшых снукерыстаў свету, пасля чаго ўдзельнічаў на запрашальным турніры Champion of Champions, дзе дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі. У сваім дэбютным сезоне сярод прафесіяналаў дайшоў да чвэрцьфіналу German Masters 2017, пасля чаго ўвайшоў у топ-64 сусветнага рэйтынгу, а таксама дэбютаваў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету, а ў сезоне 2017/2018 дайшоў да паўфіналу International Championship і да фіналу адкрытага чэмпіянату Паўночнай Ірландыі, дзе саступіў Марку Уільямсу (8:9), стаўшы самым маладым фіналістам рэйтынгавага турніру ў гісторыі снукера, што дазволіла кітайцу ўвайсці ў топ-32 рэйтынгу.
Падняўся на найвышэйшае для сябе 26-е месца ў сусветным рэйтынгу ў сярэдзіне снежня 2017 года. За прафесійную кар'еру аформіў больш за 20 сэнчуры-брэйкаў, а таксама зарабіў больш за 180 тысяч фунтаў, уваходзячы ў топ-150 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку.
Remove ads
Фіналы турніраў
Рэйтынгавыя турніры: 1 (1 параза)
Легенда |
Чэмпіянат свету (0:0) |
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0) |
Іншыя (0:1) |
Прафесійныя снукерныя турніры: 1 (1 параза)
Легенда |
Рэйтынгавыя турніры (0:1) |
Нізкарэйтынгавыя турніры (0:0) |
Нярэйтынгавыя турніры (0:0) |
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0) |
Remove ads
Выступы на прафесійных снукерных турнірах
Легенда
- Паказаны рэйтынг у пачатку сезона.
- Не ўваходзіў у мэйн-тур.
- Пачаткоўцы мэйн-туру не маюць рэйтынгу.
- Лічацца толькі матчы, згуляныя ў асноўных стадыях турніраў (кваліфікацыйныя матчы не ўваходзяць у статыстыку).
- Турнір меў назву «Адкрыты чэмпіянат Рыгі» (2014/2015–2015/2016).
- Лічацца толькі матчы, згуляныя ў рэйтынгавых розыгрышах турніру.
- Турнір меў назву «Players Championship Grand Final» (2013/2014) і з сезона 2010/2011 да сезона 2015/2016 з'яўляўся рэйтынгавым фінальным турнірам нізкарэйтынгавай серыі PTC.
- Статыстыка ўключае ў сябе ня толькі дзеючыя рэйтынгавыя турніры, але і былыя, якія праходзілі ва ўказаным сезоне.
- У статыстыку ўваходзяць таксама розыгрышы Гранд-фіналу PTC, бо, нягледзячы на тое, што гэты турнір з'яўляецца фінальным першынством нізкарэйтынгавай серыі, сам па сабе ён мае рэйтынгавы статус.
- Лічыцца колькасць турніраў, дзе гулец выступаў у асноўнай стадыі (турніры, дзе гулец прайграў у кваліфікацыі не ўваходзяць у статыстыку).
- Статыстыка ўключае ў сябе ня толькі дзеючыя нярэйтынгавыя турніры, але і былыя, якія праходзілі ва ўказаным сезоне.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads