Чэмпіянат Кітая па снукеры 2017

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чэмпіянат Кітая па снукеры 2017
Remove ads

Чэмпіянат Кітая 2017 (англ.: China Championship 2017, таксама вядомы як Evergrande China Championship 2017 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 16 да 22 жніўня 2017 года ў Спартыўным універсітэце Гуанчжоу, Кітай. Турнір стаў другім розыгрышам чэмпіянату Кітая і першым, які меў рэйтынгавы статус. Кампанія Evergrande у другі раз спансавала гэтае спаборніцтва. Прызавы фонд турніру склаў £700,000, з якіх £150,000 атрымаў пераможца.

Хуткія факты Сезон, Тэрміны ...

Пераможцам турніру стаў Лука Брэсэль, які перайграў на сваім шляху Шона О'Салівана ў кваліфікацыі (5:2), Джымі Робертсана (5:2), Марку Фу (5:2), Майка Дана (5:3), Роні О’Салівана ў чвэрцьфінале (5:4), Лі Хана ў паўфінальным матчы (6:5) і Шона Мёрфі ў фінальным паядынку (10:5). Такім чынам, 22-гадовы бяльгіец выйграў першы прафесійны тытул у сваёй кар'еры і стаў першым снукерыстам з кантынентальнай Еўропы ў гісторыі снукера, які перамог на рэйтынгавым снукерным спаборніцтве. Апроч таго, перамога паспрыяла ўздыму Брэсэля ў рэйтынгу на 12 пазіцый (з 27-й на 15-ю) і дэбюту гульца ў топ-16 снукерыстаў свету.

Remove ads

Прызавыя грошы

Прызавы фонд турніру склаў £700,000, з якіх £150,000 атрымаў пераможца.

Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады.

Больш інфармацыі Дасягненне, Прызавыя ...
Remove ads

Фармат турніру

На чэмпіянаце Кітая 2017 прынялі ўдзел 128 гульцоў, з якіх 124 — удзельнікі мэйн-тура і 4 — аматары (уладальнікі ўайлдкард). 114 гульцоў — усе, акрамя удзельнікаў адкладзеных матчаў стартавага раўнда, — пачалі турнір з адзінага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне, які праходзіў на працягу чатырох дзён з 3 па 6 чэрвеня 2017 года (за 2,5 месяцы да асноўнай стадыі) на арэне Гільд Хол у Прэстане, Англія. Адкладзеныя матчы кваліфікацыі гуляліся ўжо ў першы дзень турніру на асноўнай арэне, у выніку чаго лічыліся матчамі асноўнай стадыі. У 1/64 фіналу першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Такім чынам, у асноўную стадыю праз кваліфікацыю прайшлі 57 снукерыстаў, да якіх далучылася 14 удзельнікаў адкладзеных матчаў 1/64 фіналу.

57 пераможцаў кваліфікацыйнага этапа і 7 пераможцаў адкладзеных матчаў кваліфікацыі гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-32 нумароў пасеву раней за 1/16 фіналу, гульцоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу чэмпіянату Кітая. Шэсць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама адкладзеныя кваліфікацыйныя паядынкі) праходзілі на працягу тыдня (матчы першага раўнда і адкладзеныя матчы кваліфікацыі гуляліся на працягу двух дзён) ў спартыўным унівесітэце Гуанчжоу.

Больш інфармацыі Стадыя, Тэрміны ...
Remove ads

Кваліфікацыя

Кваліфікацыйныя матчы

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

    Соценныя брэйкі

    У 54 матчах кваліфікацыйнай стадыі чэмпіянату Кітая было выканана 29 соценных серый. Марка Фу аформіў два сэнчуры-брэйкі ў матчы супраць Сандэрсана Лэма. У матчы супраць Шона Мёрфі кітаец Чжан Аньда зрабіў брэйк ў 138 ачкоў, які стаў найвышэйшым у кваліфікацыі спаборніцтва.

    Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.

    Remove ads

    Удзельнікі

    У асноўнай стадыі чэмпіянату Кітая прынялі ўдзел 57 снукерыстаў, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд, і 14 удзельнікаў адкладзеных матчаў кваліфікацыі. Кайрэн Уілсан (13) быў адзіным з першых шаснаццаці сеяных, які не патрапіў на турнір.

    15 з 16-ці удзельнікаў (усе, акрамя Рыкі Уолдэна) чэмпіянату Кітая 2016 года патрапілі ў асноўную стадыю спаборніцтва 2017 года.

    4 кітайскія аматары атрымаді ўайлдкард ад арганізатараў турніру: Ло Ханхаа, Ма Чуньмаа, Фань Чжэн'і і Ху Хаа.

    Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі чэмпіянату Кітая 2017 года стаў 47-гадовы Кен Доэрці. Пітэру Эбдану, Алану Мак-Манусу, Роры Мак-Лаўду і Энтані Хэмілтану падчас турніру было па 46 гадоў. Самым маладым удзельнікам турніру стаў 16-гадовы кітайскі аматар Фань Чжэн'і. Яню Бінтаа і Ло Ханхаа было па 17 гадоў, а Чжоу Юэлуну і Лю Хаацяню — па 19.

    Ніжэй прадстаўлена табліца з інфармацыяй пра ўсіх удзельнікаў спаборніцтва.

    Леташні пераможца
    Чэмпіён свету
    Дэбютант турніру


    Больш інфармацыі П, Р ...
    1. У табліцы падаецца рэйтынг на момант пачатку турніру, які ўсталяваўся 26 чэрвеня 2017 года пасля Рыга Мастэрс. Пасеў на турнір адбываўся паводле рэйтынгу, які ўсталяваўся 2 мая 2017 года пасля чэмпіянату свету.
    2. Лічацца толькі брэйкі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру.
    3. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру.
    4. Падчас турніру гулец з'яўляўся аматарам і не ўваходзіў у сусветны рэйтынг.
    Remove ads

    Адкладзеныя матчы кваліфікацыі

    Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

    Сетка турніру

      Першы раўнд
    да 5 перамог
    Другі раўнд
    да 5 перамог
    Трэці раўнд
    да 5 перамог
    Чвэрцьфіналы
    да 5 перамог
    Паўфіналы
    да 6 перамог
    Фінал
    да 10 перамог
                                                             
    1  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5  
    64  Сцяг Тайланда Напон Саенхам 1  
      1  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 4  
      32  Сцяг Кітая Чжоу Юэлун 5  
    32  Сцяг Кітая Чжоу Юэлун 5
    120  Сцяг Кітая Чэнь Цзыфань 4  
      32  Сцяг Кітая Чжоу Юэлун 5  
      16  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 2  
    16  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 5  
    49  Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 2  
      16  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 5
      48  Сцяг Англіі Марк Джойс 2  
    17  Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл 2
    48  Сцяг Англіі Марк Джойс 5  
      32  Сцяг Кітая Чжоу Юэлун 2  
      8  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5  
    41  Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд 1  
    24  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 5  
      24  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 5
      56  Сцяг Кітая Янь Бінтаа 1  
    56  Сцяг Кітая Янь Бінтаа 5
    9  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 3  
      24  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 0
      8  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5  
    40  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 3  
    25  Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 5  
      25  Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 0[ст 1]
      8  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5  
     Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 4
    8  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5  
    8  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 6  
    12  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 4  
    5  Сцяг Англіі Бары Хокінс 5  
    60  Сцяг Англіі Олівер Лайнс 2  
      5  Сцяг Англіі Бары Хокінс 3  
      37  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 5  
    28  Сцяг Англіі Бэн Вуластан 4
    37  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 5  
      37  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 1  
      12  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 5  
    12  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 5  
    77  Сцяг Індыі Адыт’я Мехта 4  
      12  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 5
      44  Сцяг Англіі Дэвід Грэйс 4  
    78  Сцяг Уэльса Ян Прыс 4
    44  Сцяг Англіі Дэвід Грэйс 5  
      12  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 5
      45  Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен 2  
    45  Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен 5  
    20  Сцяг Англіі Марк Кінг 3  
      45  Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен 5
      52  Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 2  
    52  Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 5
    73  Сцяг Кіпра Майкл Джорджыу 0  
      45  Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен 5
      29  Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 4  
    85  Сцяг Англіі Эліат Слесар 3  
    29  Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 5  
      29  Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 5
      4  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 0  
    61  Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 2
    4  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5  
    8  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5
    27  Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 10
    3  Сцяг Англіі Джад Трамп 5  
    62  Сцяг Уэльса Дэніэл Уэлс 2  
      3  Сцяг Англіі Джад Трамп 3  
      30  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 5  
    30  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 5
    35  Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 3  
      30  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 0  
      14  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 5  
    14  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 5  
    51  Сцяг Англіі Сэм Бэйрд 2  
      14  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 5
      19  Сцяг Англіі Дэвід Гілберт 3  
    19  Сцяг Англіі Дэвід Гілберт 5
    46  Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан 4  
      14  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 4  
      27  Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 5  
    43  Сцяг Англіі Майк Дан 5  
    22  Сцяг Англіі Джо Пэры 1  
      43  Сцяг Англіі Майк Дан 5
      114  Сцяг Англіі Алан Тэйлар 4  
    114  Сцяг Англіі Алан Тэйлар 5
    98  Сцяг Англіі Ян Бэрнс 4  
      43  Сцяг Англіі Майк Дан 3
      27  Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 5  
    38  Сцяг Англіі Джымі Робертсан 2  
    27  Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 5  
      27  Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 5
      6  Сцяг Ганконга Марка Фу 2  
    59  Сцяг Ірана Хусэйн Вафаі Аюры 3
    6  Сцяг Ганконга Марка Фу 5  
    27  Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 6
    58  Сцяг Кітая Лі Хан 5  
    7  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 4  
    58  Сцяг Кітая Лі Хан 5  
      58  Сцяг Кітая Лі Хан 5  
      26  Сцяг Уэльса Майкл Уайт 4  
    26  Сцяг Уэльса Майкл Уайт 5
    39  Сцяг Кітая Сяа Гадун 3  
      58  Сцяг Кітая Лі Хан 5  
      55  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 4  
    10  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 4  
    55  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 5  
      55  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 5
      42  Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Ну 2  
    23  Сцяг Англіі Майкл Холт 2
    42  Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Ну 5  
      58  Сцяг Кітая Лі Хан 5
      15  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 3  
    87  Сцяг Кітая Цаа Юйпэн 3  
    18  Сцяг Уэльса Раян Дэй 5  
      18  Сцяг Уэльса Раян Дэй 0
      15  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 5  
    50  Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй 2
    15  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 5  
      15  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 5
      31  Сцяг Англіі Том Форд 3  
    34  Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 1  
    31  Сцяг Англіі Том Форд 5  
      31  Сцяг Англіі Том Форд 5
      2  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 2  
    63  Сцяг Англіі Крыс Уэйклін 2
    2  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 5  
    1. Энтані Хэмілтан адмовіўся ад удзелу ў матчы пры ліку 0:1 з-за траўмы спіны.
    Remove ads

    Фінал

    Больш інфармацыі Турнір, Стадыя ...
    Remove ads

    Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоў

    У 70 матчах асноўнай стадыі чэмпіянату Кітая гульцы аформілі 40 соценных брэйкаў. Колькасць брэйкаў, вышэйшых за 50 ачкоў, дасягнула 275 серый, што ў сярэднім азначае каля 3.9 паўсоценных серый у матчы.

    Лідарам па колькасці соценных серый стаў Роні О’Саліван з чатырма сэнчуры-брэйкамі. Па колькасці серый «50+» лідарам стаў фіналіст турніру Шон Мёрфі, які зрабіў 17 паўсоценных серый, тры з якіх перавысілі 100 ачкоў. Паўфіналісты Алістэр Картэр і Лі Хан аформілі па 16 паўсоценных серый, а пераможца Лука Брэсэль — 15. Цепчая Ун-Ну выканаў найвышэйшы брэйк спаборніцтва ў 144 балы ў матчы другога раўнда супраць Мэцью Стывенса.

    Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

    Больш інфармацыі Гулец, 50+ ...
    Remove ads

    Статыстыка турніру

    Статыстыка гульцоў

    Больш інфармацыі Гулец, Апошні матч ...

    Статыстыка паводле краін

    Больш інфармацыі Краіна, 1/32 фіналу ...

    Агульная статыстыка

    Больш інфармацыі Кваліфікацыя, 1/64 фіналу (АМ) ...
    1. Энтані Хэмілтан адмовіўся ад удзелу ў матчы другога раўнда супраць Шона Мёрфі пры ліку 0:1 з-за траўмы спіны. Афіцыйны лік у матчы быў абвешчаны 5:0, аднак у статыстыцы не ўлічваюцца 4 фрэймы, залічаныя Шону Мёрфі аўтаматычна.
    2. Без уліку матча паміж Шонам Мёрфі і Энтані Хэмілтанам
    Remove ads

    Змены ў рэйтынгу

    У табліцы прадстаўлены змены ў сусветным рэйтынгу ў рамках топ-64 пад дзеяннем вынікаў чэмпіянату Кітая 2017[1].

    Больш інфармацыі Гулец, АДТ ...
    Remove ads

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads