Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2015

From Wikipedia, the free encyclopedia

Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2015
Remove ads

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2015 (англ.: China Open 2015, таксама вядомы як BAIC Motor China Open 2015 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 30 сакавіка па 5 красавіка 2015 года ў спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта, у горадзе Пекін, Кітай. Турнір стаў 16-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай «China International» і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд турніру склаў £478 000, з якіх £85 000 атрымаў пераможца.

Хуткія факты Сезон, Тэрміны ...

Турнір уключаў у сябе адзін кваліфікацыйны раўнд, які праходзіў на працягу двух дзён з 14 па 15 лютага 2015 года (за паўтара месяцы да асноўнай стадыі) і ў якім гулялі 128 удзельнікаў (64 матчы). Пераможцы аўтаматычна траплялі ў асноўную стадыю, дзе да іх далучыліся чацвёра ўладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю. Пасля гэтага, 64 снукерыста гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. У першых раўндах (да паядынкаў 1/8 фіналу) на арэне выкарыстоўвалася 6 гульнявых сталоў.

Пераможцам турніру стаў чэмпіён свету Марк Сэлбі, які перайграў на сваім шляху да тытула Бары Пінчэса ў кваліфікацыі (5:1), Марка Джойса (5:3), Эліата Слесара (5:0), Дэвіда Гілберта (5:2), Роберта Мілкінса ў чвэрцьфінале (5:4), Курта Мэфліна ў паўфінальным матчы (6:3) і Гэры Уілсана ў фінальным паядынку з лікам 10:2. Такім чынам, 31-гадовы англічанін выйграў рэйтынгавы турнір, не згуляўшы ніводнага матча супраць гульцоў, якія ўваходзілі ў топ-16 сусветнага рэйтынгу. Гэтая перамога стала шаснаццатым прафесійным і шостым рэйтынгавым тытулам у кар’еры лідара рэйтынгу, а таксама другім спаборніцтвам рэйтынгавага ўзроўню, выйграным Сэлбі ў 2015 годзе (пасля German Masters).

Remove ads

Турнір

Thumb
Пекінскі раён Хайдзянь — месца правядзення адкрытага чэмпіянату Кітая 2015

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2015 стаў 16-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайдзянь.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2015 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся дзясятым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2014/2015.

Матчы турніру гуляліся за шасцю сталамі ў спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта.

Remove ads

Прызавыя грошы

Прызавы фонд турніру не змяніўся ў параўнанні з мінулым годам і склаў £478,000. Прызавыя пераможцы таксама засталіся на тым жа ўзроўні, што і год таму, — £85,000.

Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады. Аднак, у адрозненні ад падліку ачкоў у сезонах 2012/2013 і 2013/2014, калі снукерыст, які прайграваў у першым жа матчы на турніры, атрымліваў у рэйтынг колькасць ачкоў у два разы меншую за колькасць прызавых грошай, з сезона 2014/2015 снукерыст, які прайгравае ў сваім першым матчы, увогуле не атрымлівае рэйтынгавых ачкоў.

Больш інфармацыі Дасягненне, Прызавыя ...
Remove ads

Фармат турніру

На адкрытым чэмпіянаце Кітая 2015 прыняло ўдзел 132 гульца, з якіх 113 — удзельнікі мэйн-тура і 19 — аматары (4 — уладальнікі ўайлдкард). 128 гульцоў — усе, акрамя ўладальнікаў уалдкард, — пачалі турнір з адзінага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне, які праходзіў на працягу двух дзён з 14 па 15 лютага 2015 года (за паўтара месяцы да асноўнай стадыі) на арэне Метрадром у Барнслі, Англія. Першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Такім чынам, у асноўную стадыю выйшла 64 гульцы. Чацвёра ўладальнікаў уайлдкард далучыліся да іх і гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю.

Такім чынам, 60 пераможцаў кваліфікацыйнага этапа, а таксама 4 пераможцы матчаў уалдкард раўнда гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-32 раней за 1/16 фіналу, гульцоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая. Шэсць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд) праходзілі на працягу сямі дзён (гульні уайлдкард раўнда і 1/32 фіналу былі расцягнутыя на два дні) у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта.

Больш інфармацыі Стадыя, Тэрміны ...
Remove ads

Кваліфікацыя

Кваліфікацыйныя матчы

Пасеў гульцоў на Адкрыты чэмпіянат Кітая 2015 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 9 лютага 2015 года (пасля German Masters 2015). Першы нумар пасеву атрымаў дзеючы чэмпіён турніру — Дзін Цзюньхуэй (які займаў трэцяе месца ў рэйтынгу). Чэмпіён свету Марк Сэлбі, які быў лідарам рэйтынгу, атрымаў другі нумар пасеву.

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Соценныя серыі

У 64 матчах кваліфікацыйнай стадыі адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 было выканана 23 соценныя серыі. Дэчават Пумджаенг і Лян Вэньбо аформілі па два сэнчуры ў сваіх паядынках. 16-ы сеяны турніру Роберт Мілкінс у паядынку супраць Сцюарта Кэрынгтана зрабіў брэйк у 134 балы, які стаў найвышэйшым на стадыі кваліфікацыі.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.

Remove ads

Удзельнікі

У асноўнай стадыі адкрытага чэмпіянату Кітая прынялі ўдзел 64 удзельнікі, якія выйгралі матчы кваліфікацыйнага раўнда, а таксама 4 уладальнікі ўалдкард. Толькі адзін гулец з першых шаснаццаці сеяных не патрапіў на турнір — Марк Ален (10).

Трохразовы пераможца турніру, Марк Уільямс з Уэльса прыняў удзел у шаснаццатым (з шаснаццаці) розыгрышы адкрытага чэмпіянату Кітая, абнавіўшы такім чынам свой рэкордны паказчык.

У асноўнай стадыі турніру удзельнічалі тры аматары, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Джо О'Конар перайграў Бэна Вуластана ў кваліфікацыі (5:2), Дэніэл Уэлс быў мацней за Робі Уільямса (5:3), а Эшлі Карці перамог Джымі Уайта (5:4). Апроч таго, на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2015 было яшчэ чацвёра кітайскіх аматараў, якія атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў: Чжаа Сіньтун, які ўжо атрымліваў такі ж прывілей у 2013 і 2014 гадах, Янь Бінтаа і Юань Сыцзюнь, якія таксама гулялі на леташнім спаборніцтве, і навічок турніру Чжан Юн.

У 2015 годзе на адкрытым чэмпіянаце Кітая ўдзельнічалі 11 дэбютантаў: Дэвід Гілберт (33), Робін Хал (69), Алекс Дэйвіс (76), Ліам Хайфілд (80), Эліат Слесар (93), Зак Сурэці (102), Майкл Лэслі (108), Джо О'Конар, Дэніэл Уэлс, Эшлі Карці і Чжан Юн.

З усіх удзельнікаў турніру дзевяць ужо перамагалі на гэтым спаборніцтве раней: Марк Уільямс станавіўся чэмпіёнам тры разы (2002, 2006, 2010), Роні О’Саліван (1999, 2000), Пітэр Эбдан (2009, 2012) і Дзін Цзюньхуэй (2005, 2014) — па 2 разы, а Джон Хігінс (1999), Грэм Дот (2007), Стывен Магуайр (2008), Джад Трамп (2011) і Ніл Робертсан (2013) перамагалі па адным разе.

Самым узроставым удзельнікам адкрытага чэмпіянату Кітая стаў 49-гадовы Найджэл Бонд. Джо Свэйлу, Кену Доэрці і Пітэру Лайнсу падчас турніру было па 45 гадоў, а Пітэру Эбдану і Алану Мак-Манусу — па 44.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх адкрытых чэмпіянатах Кітая.

Леташні пераможца
Чэмпіён свету
Дэбютант турніру
Больш інфармацыі П, Р ...
  1. Лічацца толькі серыі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру
  2. Лічацца без уліку бонусных прызавых за самы лепшы брэйк турніру
  3. Падчас турніру гулец з'яўляўся аматарам і не ўваходзіў у сусветны рэйтынг
Remove ads

Уайлдкард раўнд

Чатыры кітайскія аматары атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Чжаа Сіньтун, Янь Біньтаа, Юань Сыцзюнь і Чжан Юн. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Алекса Дэйвіса, Робіна Хала, Пітэра Лайнса і Чжоу Юэлуна.

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...
Remove ads

Асноўная сетка

  Першы раўнд
да 5 перамог
Другі раўнд
да 5 перамог
Трэці раўнд
да 5 перамог
Чвэрцьфіналы
да 5 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                                         
1  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5  
54  Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 1  
  1  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5  
  19  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 1  
58  Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан 3
19  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 5  
  1  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5  
  17  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 2  
17  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 5  
A  Сцяг Кітая Чжаа Сіньтун 2  
  17  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 5
  108  Сцяг Шатландыі Майкл Лэслі 0  
A  Сцяг Англіі Джо О'Конар 1
108  Сцяг Шатландыі Майкл Лэслі 5  
  1  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5  
  15  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 4  
15  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 5  
49  Сцяг Кітая Юй Дэлу 3  
  15  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 5
  18  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 2  
A  Сцяг Уэльса Дэніэл Уэлс 3
18  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 5  
  15  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 5
  6  Сцяг Англіі Джад Трамп 4  
29  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 5  
97  Сцяг Кітая Чжан Аньда 4  
  29  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 1
  6  Сцяг Англіі Джад Трамп 5  
40  Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 3
6  Сцяг Англіі Джад Трамп 5  
1  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5  
60  Сцяг Англіі Гэры Уілсан 6  
5  Сцяг Англіі Бары Хокінс 5  
43  Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 2  
  5  Сцяг Англіі Бары Хокінс 5  
  27  Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 2  
44  Сцяг Англіі Джымі Робертсан 3
27  Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 5  
  5  Сцяг Англіі Бары Хокінс 5  
  12  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 3  
22  Сцяг Уэльса Раян Дэй 5  
80  Сцяг Англіі Ліам Хайфілд 1  
  22  Сцяг Уэльса Раян Дэй 4
  12  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 5  
52  Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс 1
12  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 5  
  5  Сцяг Англіі Бары Хокінс 3
  60  Сцяг Англіі Гэры Уілсан 5  
9  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 5  
62  Сцяг Кітая Цаа Юйпэн 0  
  9  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 2
  60  Сцяг Англіі Гэры Уілсан 5  
60  Сцяг Англіі Гэры Уілсан 5
21  Сцяг Кітая Лян Вэньбо 3  
  60  Сцяг Англіі Гэры Уілсан 5
  39  Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 1  
23  Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 4  
38  Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 5  
  38  Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 0
  39  Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 5  
39  Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 5
4  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 4  
60  Сцяг Англіі Гэры Уілсан 2
2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 10
3  Сцяг Англіі Роні О’Саліван А  
69  Сцяг Фінляндыі Робін Хал П  
  69  Сцяг Фінляндыі Робін Хал 5  
  31  Сцяг Англіі Марк Кінг 4  
46  Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт 3
31  Сцяг Англіі Марк Кінг 5  
  69  Сцяг Фінляндыі Робін Хал 1  
  34  Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 5  
26  Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен 3  
47  Сцяг Англіі Майк Дан 5  
  47  Сцяг Англіі Майк Дан 3
  34  Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 5  
34  Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 5
13  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 4  
  34  Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 5  
  7  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 4  
11  Сцяг Ганконга Марка Фу 5  
A  Сцяг Англіі Эшлі Карці 0  
  11  Сцяг Ганконга Марка Фу 4
  45  Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 5  
45  Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 5
30  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 3  
  45  Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 3
  7  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5  
28  Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл 5  
53  Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 1  
  28  Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл 4
  7  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5  
56  Сцяг Англіі Джэймі Коўп 1
7  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5  
34  Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 3
2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 6  
8  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 5  
61  Сцяг Англіі Пітэр Лайнс 1  
  8  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 4  
  24  Сцяг Уэльса Майкл Уайт 5  
37  Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 4
24  Сцяг Уэльса Майкл Уайт 5  
  24  Сцяг Уэльса Майкл Уайт 1  
  16  Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 5  
66  Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл 4  
102  Сцяг Англіі Зак Сурэці 5  
  102  Сцяг Англіі Зак Сурэці 4
  16  Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 5  
59  Сцяг Англіі Найджэл Бонд 3
16  Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 5  
  16  Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 4
  2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5  
14  Сцяг Англіі Джо Пэры 3  
33  Сцяг Англіі Дэвід Гілберт 5  
  33  Сцяг Англіі Дэвід Гілберт 5
  83  Сцяг Кітая Чжоу Юэлун 2  
50  Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 1
83  Сцяг Кітая Чжоу Юэлун 5  
  33  Сцяг Англіі Дэвід Гілберт 2
  2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5  
93  Сцяг Англіі Эліат Слесар 5  
36  Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 3  
  93  Сцяг Англіі Эліат Слесар 0
  2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5  
41  Сцяг Англіі Марк Джойс 3
2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5  
Remove ads

Фінал

Больш інфармацыі Турнір, Стадыя ...
Remove ads

Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага іграка.

Больш інфармацыі Ігрок, 50+ ...
Remove ads

Статыстыка турніру

Статыстыка ігракоў

Больш інфармацыі Ігрок, Апошні матч ...

Статыстыка паводле краін

Больш інфармацыі Краіна, 1/32 фіналу ...

Агульная статыстыка

Больш інфармацыі Кваліфікацыя, УК раўнд ...
Remove ads

Відэа

Кваліфікацыя

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads