Shoot-Out (снукер)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Shoot-Out (снукер)
Remove ads

Shoot-Out — прафесійны рэйтынгавы снукерны турнір, які праходзіць у адрозным ад класічных снукерных правілаў фармаце. Упершыню турнір быў праведзены ў 1990 годзе, а ў 2011 быў вернуты ў каляндар мэйн-тура, стаўшы рэйтынгавым спаборніцтвам у 2017 годзе. Дзеючы чэмпіён — Майкл Джорджыу, які выйграў турнір у 2018 годзе.

Хуткія факты Год заснавання:, Арэна: ...

Традыцыйна ўсе матчы на Shoot-Out складаюцца з аднаго фрэйма. Толькі фінал турніру 1990 года складаўся з трох фрэймаў (да двух перамог). Акрамя таго, з 2011 года былі прыняты адхіленні ад правіл снукера, найбольш значныя з якіх — на кожны фрэйм гульцам адводзіцца толькі па 10 хвілін, а на кожны ўдар — не больш за 15 секунд у першую пяціхвілінку і не больш за 10 секунд у другую пяціхвілінку. Такім чынам, турнір мае альтэрнатыўны фармат, які адрознівае матчы на Shoot-Out ад іншых снукерных турніраў.

Яшчэ ні аднаму з снукерыстаў турнір не пакараўся двойчы. Па адным разе перамогу атрымлівалі Дарэн Морган (1990), Найджэл Бонд (2011), Бары Хокінс (2012), Мартын Гоўлд (2013), Дамінік Дэйл (2014), Майкл Уайт (2015), Робін Хал (2016), Энтані Мак-Гіл (2017) і Майкл Джорджыу (2018). Сяа Гадун (2015, 2017) і Грэм Дот (2012, 2018) па два разы даходзілі да фіналаў, але не выйгралі ніводнага тытула. На мінулых васьмі турнірах было аформлена 14 соценных серый. З іх па дзве на рахунку Роні О'Салівана (абедзве ў 2011 годзе) і Мартына Гоўлда (адна — у 2012, другая — у 2015 годзе).

Remove ads

Вынікі

Больш інфармацыі Фармат ...


Больш інфармацыі Год, Месца ...
  1. Фінал гуляўся да трох перамог у фрэймах

Фіналісты турніру

Больш інфармацыі Гулец, П ...

Пераможцы турніру па краінах

Больш інфармацыі Краіна, КП ...
Remove ads

Рэкорды Shoot-Out

Агульныя вынікі розыгрышай

Дасягненні гульцоў

Усе розыгрышы

Найбольшая колькасць выйграных тытулаў
1, Сцяг Уэльса Дарэн Морган (1990), Сцяг Англіі Найджэл Бонд (2011), Сцяг Англіі Бары Хокінс (2012), Сцяг Англіі Мартын Гоўлд (2013), Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл (2014), Сцяг Уэльса Майкл Уайт (2015), Сцяг Фінляндыі Робін Хал (2016), Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл (2017), Сцяг Кіпра Майкл Джорджыу (2018).
Найбольшая колькасць фіналаў
2, Сцяг Кітая Сяа Гадун (2015, 2017), Сцяг Шатландыі Грэм Дот (2012, 2018).
Найбольшая колькасць паўфіналаў
3, Сцяг Шатландыі Грэм Дот (2012, 2014, 2018).
Найбольшая колькасць чвэрцьфіналаў
3, Сцяг Англіі Эндру Хігінсан (2013, 2014, 2016), Сцяг Шатландыі Грэм Дот (2012, 2014, 2018), Сцяг Англіі Марк Дэвіс (2012, 2014, 2018).
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads