Ян Непамуцэн Касакоўскі
(1755—1808) біскуп інфлянцкі і віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Непамуцэн Касако́ўскі[2] (польск.: Jan Nepomucen Kossakowski; 16 мая 1755, Голча Кракаўскага ваяводства — 26 жніўня 1808[3]) — вялікалітоўскі дзяржаўны і рэлігійны дзеяч. Біскуп віленскі (з 9 жніўня 1798).
Remove ads
Біяграфія

З шляхецкага роду Касакоўскіх герба «Слепаўрон», сын Антонія, падстолія новагародскага, і Канстанцыі з Красноўскіх.
Навучаўся ў піярскіх калегіумах у Пётркаве і Варшаве, у Рыме. Падарожнічаў па Францыі і Англіі.
Святар з 1787 года, член віленскага капітула з 1788 года, каад’ютар інфлянцкага біскупа і член Адукацыйнай камісіі з 1793 год.
Тытулярны біскуп ларыменскі і біскуп інфлянцкі з 1794 года. У 1795 годзе шукаў у Пецярбургу падтрымкі і, пэўна, спрычыніўся да загаду Кацярыны II пра далучэнне Віленскай дыяцэзіі да Інфлянцкай (сядзіба ў Вільні). Пасля аднаўлення Віленскай дыяцэзіі ў новых межах — біскуп віленскі з 9 жніўня 1798 года.
Шмат зрабіў для развіцця адукацыі і дабрачыннасці ў краі.
Аўтар шматлiкiх казанняў, прац па гісторыі літаратуры, дыярыуша, перакладаў з французскай мовы[4].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads