Юзаф Казімір Касакоўскі

(1738—1794) біскуп інфлянцкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Юзаф Казімір Касакоўскі
Remove ads

Юзаф Казімір Касакоўскі[4] (польск.: Józef Kazimierz Korwin Kossakowski; 16 сакавіка 1738, Шылы, Ковенскі павет, цяпер Ёнаўскі раён, Каўнаскі павет, Літва — 9 мая 1794, Варшава, цяпер Польшча) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Пісар вялікі літоўскі1775), тытулярны біскуп цыненскі і біскуп-суфраган троцкі (17751781), біскуп інфлянцкі1781).

Хуткія факты Юзаф Казімір Касакоўскі, Тытулярны біскуп цыненскі ...
Remove ads

Сям'я

З шляхецкага роду Касакоўскіх герба «Слепаўрон», сын Дамініка і Марыяны з Забелаў. Меў братоў: гетмана Шымана, кашталяна Антонія і ваяводу Міхала.

Дзейнасць

Скончыў Ковенскі езуіцкі калегіум. Падчашы ковенскі ад 1758, потым суддзя земскі, пасол на сойм. У 1761 высвечаны на святара, навучаўся ў Віленскай акадэміі, дзе атрымаў ступень доктара філасофіі, і Варшаве. Выконваў абавязкі пробашча ў Воўпе і каноніка ў Вільні. Ад 1764 кусташ віленскі. Прыхільна ставіўся да Барскай канфедэрацыі, для яй падтрымкіразам з братам Шыманам спрабаў стварыць Генеральную канфедэрацыю Вялікага Княства Літоўскага, за што яго ўзялі пад арышт расійскія ўлады.

13 сакавіка 1775 прызначаны тытулярным біскупам Цыну з абавязкамі біскупа-суфрагана троцкага Віленскай дыяцэзіі, адначасна — пісар вялікі літоўскі. Варагаваў з Антоніем Тызенгаўзам, пасля адстаўкі якога перавёў шмат рамеснікаў з Гродна ў свае маёнткі. 17 верасня 1781 прызначаны інфлянцкім біскупам, быў таксама адміністратарам Курляндскай дыяцэзіі. У 1783 інфлянцкая дыяцэзія на кароткі час увайшла ў склад Магілёўскай архідыяцэзіі.

У 1778 годзе атрымаў Ордэн святога Станіслава, а ў 1781 годзе — Ордэн Белага Арла.

Для ўласнага ўзбагачэння шмат займаўся фінансавымі махінацыямі і ашуканствам. Быў прыхільнікам прарасійскай партыі, у 1787 пачаў атрымліваць сталую пенсію з расійскае пасольства, быў пратэжэ пасла Ота Магнуса фон Штакельберга, з яго намінацыі засядаў у 17821786 у Пастаянным Савеце17841786 старшыня дэпартамента справядлівасці). Удзельнічаў у працы Чатырохгадовага сойма 1788—1792. 19 снежня 1791 прызначаны біскупам-каад'ютарам віленскім.

Thumb
Ю. К. Касакоўскі. Невядомы мастак, пасля 1780

Супрацьстаяў Канстытуцыі 3 мая, разам з братам Шыманам узначальваў Таргавіцкую канфедэрацыю ў Вялікім Княстве Літоўскім. З дапамогай расійскіх войскаў фактычна атрымаў уладу на Літве, якую намагаўся далучыць да Расіі. Для адарвання Вялікага Княства ад Кароны спрыяў утварэнню асобных дзяржаўных камісіяў ВКЛ, якімі фактычна кіраваў[5].

Падчас паўстання на чале з Касцюшкам 22 красавіка 1794 яго маёнтак канфіскаваў паўстанцкі ўрад[6], а самога яго неўзабаве асудзілі і павесілі ў Варшаве як здрадніка.

Remove ads

Творчасць

Займаўся літаратурнай творчасцю. У 1786 надрукаваў два раманы Ксёндз Плябан (польск.: Ksiądz Pleban), у якім паказаў найдасканальнейшую парафію эпохі Асветніцтва, і «Паніч гаспадар» (польск.: Panicz gospodarz). У 1787 напісаў раман «Абывацель» (польск.: Obywatel), а ў 1791 — Czarownica (Чараўніца). Перакладаў з французскай мовы, аўтар мемуараў.

Зноскі

1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1032807490 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.

2. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 18 кастрычніка 2020.

3. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

4. Таксама Язэп Казімір Касакоўскі — Крыніца: Алег Дзярновіч. Плач па Вялікім Княстве Архівавана 11 снежня 2007. // METRICIANA: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага. Том II. — Мн.: Athenaeum — Аддзел спецыяльных гістарычных навук ІГ НАНБ, 2003. — 260 с. (Athenæum VIII)
5. Kronika powstań polskich 1794—1944. — Warszawa: Wydawnictwo Kronika, 1994. ISBN 83-86079-02-9. — S. 30.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads