Караль Рыпінскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Караль Рыпінскі (польск.: Karol Rypiński, літ.: Karolis Ripinskis; 5 лістапада 1809 — 22 ліпеня 1892, Вільня) — польскі і літоўскі мастак-партрэтыст і гравёр.

Хуткія факты Караль Рыпінскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў Віленскім універсітэце ў Яна Рустэма і Вінцэнта Смакоўскага. Сябраваў з мастаком Валянцінам Ваньковічам. Жыў у Вільні, даваў прыватныя ўрокі мастацтва і працаваў настаўнікам у адной з гімназій[2].

Творчасць

Па заканчэнні навучання займаўся стварэннем партрэтаў знаных важных для культуры асоб Віленшчыны, між іншым Юзафа Крашэўскага, Станіслава Манюшкі, Лявона Бароўскага, біскупа Анджэя Бенедыкта Клангевіча, Станіслава Юндзіла і Анджэя Снядзецкага. У супрацоўніцтве з літографамі Юзафам Азямблоўскім і Мацеем Пшыбыльскім партрэты былі распаўсюджаныя вялікімі накладамі.

Таксама ствараў гістарычныя палотны, у тым ліку «Сустрэча Біруты з Кейстутам», ілюстраваў кнігі, між іншым «Гісторыю горада Вільні» Міхала Балінскага. Намаляваў рэлігійныя палотны для касцёлаў баніфратраў і бернардзінаў.

Даваў урокі жывапісу і малюнка. Сярод вучняў — Эдвард Паўловіч.

Remove ads

Зноскі

  1. Karol Rypiński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q96022943'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads