Ян Тамашэўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Тамашэўскі (7 студзеня 1903, Жлобін — 13 мая 1940, Катынь) — паручнік пяхоты Войска Польскага, інжынер-гарняк, кавалер ордэна Virtuti Militari, ахвяра Катынскага расстрэла.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Жлобіне (тады — Магілёўская губерня Расійскай імперыі) у сям’і Юзафа і Антаніны з Садоўскіх. Скончыў агульнаадукацыйную гімназію ў Варшаве, затым вучыўся на механічным факультэце Варшаўскай палітэхнікі. У 1920 годзе быў мабілізаваны ў склад Добраахвотнай кавалерыі і ўдзельнічаў у польска-савецкай вайне, дзе праявіў сябе і атрымаў Срэбраны Крыж ордэна Virtuti Militari.
Пасля дэмабілізацыі аднавіў вучобу, якую працягваў у Кракаўскай гарняча-металургічнай акадэміі, дзе атрымаў дыплом інжынера. Працаваў у шахце «Вуек» у Катавіцах. У 1929 годзе праходзіў вайсковыя зборы ў 1-м палку швалежэраў. У 1931 годзе скончыў курс у Бедруску, атрымаў званне падпаручніка, у 1939 годзе — паручніка рэзервы. Меў прызыўную прыпіску да 71-га палка пяхоты ў Замбраве.
У верасні 1939 года ўдзельнічаў у баях у складзе 78-га палка пяхоты з Баранавіч. Пасля савецкага ўварвання трапіў у палон, знаходзіўся ў лагеры ў Казельску. У маі 1940 года быў пераведзены да распараджэння НКУС і паміж 11 і 13 траўня забіты ў Катыні.
Remove ads
Узнагароды
Літаратура
- Katyń. Księga Cmentarna Polskiego Cmentarza Wojennego. Warszawa, 2000. ISBN 8390559072.
- Kawalerowie Orderu Virtuti Militari w mogiłach katyńskich. Warszawa, 2000. ISBN 838789379X.
- Убиты в Катыни. Масква: Мемориал, 2015. ISBN 978‑5‑78700‑123‑5.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
