Катынь (сяло)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Катынь (сяло)map
Remove ads

Катынь (руск.: Катынь) — сяло ў Смаленскай вобласці Расіі, прыкладна за 18 км на захад ад сучаснага цэнтра Смаленска. Адміністрацыйны цэнтр Катынскага сельскага паселішча.

Хуткія факты Краіна, Суб’ект федэрацыі ...

Катынь атрымала вядомасць як месца масавага забойства польскіх палонных афіцэраў і савецкіх грамадзян органамі НКУС, а таксама ў сувязі з катастрофай у 2010 годзе самалёта, на борце якога знаходзілася польская дэлегацыя на чале з Прэзідэнтам Рэспублікі Польшча, які ляцеў наведаць мемарыял «Катынь» з нагоды 70-годдзя Катынскага расстрэлу.

Remove ads

Назва

Існуе тры версіі ўзнікнення назвы:

  1. Ад дзеяслова катаць, каціць (магчыма, што судны на шляхі з вараг у грэкі перакочваліся на катках з басейна Дняпра ў басейн Заходняй Дзвіны).
  2. Ад старажытнарускага каць, катунь (станавішча, лагер).
  3. Ад беларускага і ўкраінскага кат: па-польску «Катынь» — катаўскае месца[1]. (Смаленскія землі былі пад уладай Рэчы Паспалітай з 1618 па 1667 год.)

Славутасці

  • Курганная група (38 курганоў) на тэрыторыі сяла.
  • Неалітычныя стаянкі (10 стаянак). Прыкладны ўзрост — 10 тыс. гадоў. Усходней Катыні на працягу пяці кіламетраў уздоўж правага берага Дняпра знаходзіцца адзін з найбуйнейшых у Расіі археалагічных комплексаў — Гнёздаўскія курганы, які складаецца з два гарадзішчы і больш дзесяці курганных магільнікаў (некалькі тысяч уласна курганоў). Усе помнікі адносяцца да IXXI стагоддзям.

На паўднёвы ўсход ад Катыні знаходзіцца Катынскі лес, размешчаны побач з Гнёздава і вядомы як адно з месцаў Катынскага растрэлу — масавых растрэлаў і пахаванняў палонных польскіх афіцэраў, а таксама савецкіх грамадзян.

Remove ads

Зноскі

  1. «Катынь-2». «Сегодня», 12 красавіка 2010, стар. 2

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads