Ясменцы
былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ясменцы[1] — былая[2] вёска ў Спярыжскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
За 10 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 27 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 130 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Remove ads
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. З 1811 года валоданне Ракіцкіх. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся: капліца, вятрак, гамарня, у Брагінскай воласці.
У 1931 годзе арганізаваны калгас «Краіна саветаў», працавалі вятрак (з 1915 года) і гамарня. Паводле перапісу 1959 года. Уваходзіла ў склад калгасу імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Глухавічы).
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (35 сем’яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы.
Да 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Глухавіцкага сельсавета[3], пасля — у складзе Спярыжскага сельсавета.
У 2005 годзе вёска была выключана са звестак па ўліку населеных пунктаў[2].
Планіроўка складалася з просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У сувязі з высокім узроўнем радыяцыйнага забруджвання ўсе пабудовы знесены і пахаваны пад пластом зямлі.
Remove ads
Насельніцтва
- 1850 год — 11 двароў.
- 1897 год — 30 двароў, 195 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 45 двароў, 227 жыхароў.
- 1959 год — 173 жыхары (перапіс).
- 1986 год — жыхары (35 сем’яў) пераселены.
- 2010 год — жыхароў няма.
Вядомыя асобы
- Барыс Васілевіч Шылец (1922—1988) — Герой Сацыялістычнай Працы[4].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads