Яснотка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Яснотка
Remove ads

Ясно́тка, Глухая крапіва[1] (Lamium) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...


Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Яснотка белая (Lamium album). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 10—100 см з доўгімі паўзучымі карэнішчамі. Сцяблы граністыя. Лісце супраціўнае, суцэльнае. Кветкі жоўтыя, белыя, чырвоныя, ружовыя, сабраныя ў густыя пазушныя кальчакі. Плод — 4 арэшкі.

Распаўсюджанне і экалогія

Род налічвае каля 40 відаў[2], пашыраныя пераважна ва ўмеранай зоне Паўночнага паўшар’я. Паводле сайта The Plant List род налічвае 25 відаў.

На тэрыторыі Беларусі — 5 відаў[3]: яснотка белая або глухая крапіва (Lamium album) (лекавая і меданосная расліна), яснотка сцеблаабдымная (Lamium amplexicaule), яснотка плямістая (Lamia maculatum), яснотка пурпуровая або шанта чырвоная (Lamium purpureum), Lamium hybridum. Растуць на палях, у лясах. Трапляюцца каля жылля, дарог, на пустках, сметніках.

Remove ads

Гаспадарчае значэнне

Харчовыя, лекавыя, меданосныя, дэкаратыўныя расліны. Некаторыя з’яўляюцца пустазеллем.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 71. — 160 с. 2 350 экз.
  2. bigenc.ru(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2021. Праверана 17 ліпеня 2021.
  3. Растения Беларуси(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads