Яснотка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ясно́тка, Глухая крапіва[1] (Lamium) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 10—100 см з доўгімі паўзучымі карэнішчамі. Сцяблы граністыя. Лісце супраціўнае, суцэльнае. Кветкі жоўтыя, белыя, чырвоныя, ружовыя, сабраныя ў густыя пазушныя кальчакі. Плод — 4 арэшкі.
Распаўсюджанне і экалогія
Род налічвае каля 40 відаў[2], пашыраныя пераважна ва ўмеранай зоне Паўночнага паўшар’я. Паводле сайта The Plant List род налічвае 25 відаў.
На тэрыторыі Беларусі — 5 відаў[3]: яснотка белая або глухая крапіва (Lamium album) (лекавая і меданосная расліна), яснотка сцеблаабдымная (Lamium amplexicaule), яснотка плямістая (Lamia maculatum), яснотка пурпуровая або шанта чырвоная (Lamium purpureum), Lamium hybridum. Растуць на палях, у лясах. Трапляюцца каля жылля, дарог, на пустках, сметніках.
Remove ads
Гаспадарчае значэнне
Харчовыя, лекавыя, меданосныя, дэкаратыўныя расліны. Некаторыя з’яўляюцца пустазеллем.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 71. — 160 с. — 2 350 экз.
- bigenc.ru(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2021. Праверана 17 ліпеня 2021.
- Растения Беларуси(недаступная спасылка)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads