Ясынувата
горад From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ясынувата[1] (укр.: Ясинувата) — горад абласнога падпарадкавання ў Данецкай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Ясынувацкага раёна (не ўваходзіць у склад). Знаходзіцца за 21 км ад Данецка. Насельніцтва — 35 701 чалавек (2014). Буйны чыгуначны вузел, знаходзяцца прадпрыемствы па абслугоўванні чыгуначнага транспарту.
Распараджэннем Кабінета міністраў Украіны ад 7 лістапада 2014 г. горад унесены ў Спіс населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх органы дзяржаўнай улады Украіны часова не ажыццяўляюць свае паўнаважанні[2].
Remove ads
Гісторыя
Ясынувата заснаваная ў 1872 г. як прыстанцыйнае паселішча. У пачатку XX ст. яно ператварылася ў значны чыгуначны вузел. У 1938 г. пасёлак Ясынувата стаў горадам раённага падпарядкавання. Пад час Вялікай Айчыннай вайны акупаваная нямецкімі войскамі, 7 верасня 1943 г. горад быў вызвалены савецкімі войскамі. У 1946 г. распачалося будаўніцтва машынабудаўнічага завода, які выпусціў першую прадукцыю ў наступным годзе.
У 2014 г. ў горадзе разгарнуліся баявыя дзеянні ў ходзе вайны на ўсходзе Украіны. У выніку горад застаўся пад кантролям сепаратысцкай Данецкай Народнай Рэспублікі.
Remove ads
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Мікола Грыцэнка (1912—1979) — акцёр тэатра і кіно, народны артыст СССР
- Валерый Коўтун (1944—2005) — артыст балета, балетмайстар, народны артыст СССР
- Мікалай Аляксеевіч Скрыпнік (1872—1933) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads