Ясіня

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ясіняmap
Remove ads

Ясіня[1] (укр.: Ясіня) — пасёлак гарадскога тыпу ў Закарпацкай вобласці Украіны ў складзе Рахіўскага раёна на Гуцульшчыне.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Першая згадка ў пісьмовых крыніцах — 1555 г. (заснавальнікі — гуцулы з галіцкайга боку Карпат). У гэтым згадванні гаворыцца аб тым, што паселішча належыць вугорскаму феадалу Драгфі, а ў 1583 г. яно перайшло ва ўласнасць феадала Каролі.

Паводле легенды, галічанін Іван Струк пас на гэтым боку авечак, але раптоўны глыбокі снег перашкодзіў яму перагнаць статак дадому. Таму ён зрабіў з ясеня аўчарню для авечак, а сам накіраваўся дадому. Калі вярнуўся, застаў атару цэлай, ды яшчэ і з прыплодам. У знак падзякі Богу ён збудаваў драўляную цэркаўку, якую празвалі Струкаўскай. А ясень з тых часоў стаў сімвалам пасёлка і яго назвай. І цяпер на гербе Ясіні — оваўчар Струк, зялёнае дрэва і атара авец.

У ХІХ ст. Ясіня — мястэчка Цісадалынянскага павета Мармарошскага камітата. Карысталася мястэчка і ўласнай пячаткай з гербам: на срэбным фоне зялёнае ясеневае дрэва, пад якім селянін пасе авец.

У 1914 г. пасля пачатку Першай сусветнай вайны аўстра-венгерскія ўлады пакаралі смерцю 65 чалавек за сімпатыі да расійскіх войскаў.

9 лістапада 1918 г. народны савет у Ясіні абвясціў Гуцульскую Рэспубліку (прэзідэнт — Сцяпан Клачурак) як частку Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі. У чэрвені 1919 г. румынскія войскі занялі Ясіню. Пасля па рашэнні Сен-Жэрменскай мірнай канферэнцыі Ясіня, як і ўсе Закарпацце, было далучана да Чэхаславакіі.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads