Ясір Арафат

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ясір Арафат
Remove ads

Ясір Арафат (араб. ياسر عرفات, 24 жніўня 1929, Каір, Егіпет — 11 лістапада 2004, Парыж, Францыя) — лідар нацыянальна-вызваленчага руху Палесціны, кіраўнік Палесцінскай аўтаноміі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1994, разам Шымонам Перэсам і Іцхакам Рабінам).

Хуткія факты Ясір Арафат, 1-ы прэзідэнт Дзяржавы Палесціна[d] ...

Поўнае імя Магамет Абдэль-Рауф Арафат Аскудва аль-Гусейні. Таксама вядомы як Абу Амар.

Remove ads

Біяграфічныя звесткі

З дзяцінства Арафат быў вядомы са сваёй мянушкі Ясір, што азначае «лёгкі» па-арабску. Скончыў Каірскі ўніверсітэт (1955).

Адзін з заснавальнікаў (1956) і кіраўнікоў (з 1965) палесцінскай арганізацы аль Фатах. Старшыня (з 1969) Выканкома Арганізацыі вызвалення Палесціны (АВП). Вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Палесцінскага руху супраціўлення (з 1970). У сакавіку 1989 прызначаны Выканкомам АВП прэзідэнтам Дзяржавы Палесціна, абвешчанай на сесіі Нацыянальнага савета Палесціны (парламент у выгнанні) у лістападзе 1988 у г. Алжыр. У 1993 падпісаў ізраільска-палесцінскае пагадненне аб узаемапрызнанні АВП і Ізраіля і аўтаноміі Палесціны.

Remove ads

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  2. Yasir Arafat // Interactive Encyclopedia of the Palestine Question, الموسوعة التفاعلية للقضية الفلسطينية Праверана 3 сакавіка 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q123344860'></a>
  3. Yasir Arafat // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q746368'></a>
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads