Яўген Іванавіч Качанаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўген Іванавіч Качанаў (19191945) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Хуткія факты Яўген Іванавіч Качанаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 20 жніўня 1919 года ў вёсцы Доўгавічы (цяпер — Мсціслаўскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі).

Пасля заканчэння пачатковай школы працаваў шахцёрам. У 1939 годзе Качанаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да студзеня 1945 года сяржант Яўген Качанаў камандаваў аддзяленнем 416-га стралковага палка 112-й стралковай дывізіі  (руск.) 13-й арміі  (руск.) 1-га Украінскага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Польшчы[1].

27 студзеня 1945 года Качанаў адным з першых пераправіўся праз раку Одэр на поўдзень ад горада Штэйнау (цяпер — Сцінава) і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе. У тых баях аддзяленне Качанава знішчыла каля 100 варожых салдат і афіцэраў. Нягледзячы на атрыманае раненне, Качанаў працягваў змагацца. 28 студзеня 1945 года ён загінуў у баі. Пахаваны ў Домбзэне за 10 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Сцінавы[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 красавіка 1945 года сяржант Яўген Качанаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Качанов Евгений Иванович (руск.). AZ Library. Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2013. Праверана 2013-6-6.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads