Яўген Германавіч Пятроў
беларускі навуковец, доктар біялагічных навук From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Германавіч Пятро́ў (19 сакавіка 1939, Буда-Кашалёва, Гомельская вобласць, БССР — 27 жніўня 2001) — беларускі вучоны ў галіне экалагічнай фітацэналогіі[1]. Доктар біялагічных навук (1983), прафесар, віцэ-прэзідэнт Беларускага батанічнага таварыства, член экспертнага савета.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 19 сакавіка 1939 года ў горадзе Буда-Кашалёва.
У 1957 годзе скончыў Буда-Кашалёўскі лясны тэхнікум, а ў 1962 г. — Беларускі тэхналагічны інстытут. З 1971 года на старэйшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук БССР. З 1994 года прафесар кафедры лесаводства Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Памёр 27 жніўня 2001 года[2].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Займаўся вывучэннем ролі воднага фактара пры фарміраванні расліннасці лясоў, эколага-біялагічных фітацэнозаў на глебах грунтавога і атмасфернага ўвільгатнення.
Сярод апублікаваных прац:
- Водное питание и продуктивность сосновых фитоценозов. — Мн. 1978. (разам з Л. П. Смаляком)
- Водный режим и продуктивность лесных фитоценозов на почвах с атмосферныи увлажнением. — Мн., 1983.
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads