Яўнут Валімонтавіч
(пам. 1432) ваявода троцкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўнут Валімонтавіч, у хрышчэнні Ян (2-я палова XIV ст. — 1432) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, ваявода троцкі (1413—1432).
Remove ads
Імя
Імя балцка-літоўскага паходжання. Вядомае і ў прусаў — Jawnutte. Іменная аснова Jaun- дала ў старапрускім іменніку такія імёны, як Jawne, Jawne-gede і інш.[3] Звязана з літоўскім jaunas «малады», далей да індаеўрапейскага *i̯eu- «малады, юны»[4].
Яўнут — імя-пажаданне, такім імем зычылі як мага даўжэй заставацца такім моцным, якім чалавек бывае ў юнацтве.
Імя Яўнут таксама меў адзін з сыноў князя Гедзіміна, які жыў на стагоддзе раней.
Remove ads
Біяграфія
Сын літоўскага баярына Валімонта Бушкавіча, старэйшы брат Кезгайлы, Румбольда, Шадзібора, Судзівоя і Гудыгерда.
На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Задора». Імёны і паходжанне жонак невядомыя. У 1427 годзе прасіў Папу Рымскага Марціна V дазволіць яму развесціся з жонкай, якая спрабавала яго атруціць. Віленскі біскуп Мацей прызнаў яго новы шлюб неправамоцным[5].
Упершыню ў крыніцах сустракаецца ў 1412 годзе[6], калі атрымаў урад старосты троцкага, з 1413 года ўрад стаў ваяводскім і Яўнут трымаў яго да 1432 года. У 1432 годзе, разам з братам Румбольдам, Яўнута пакараў смерцю Жыгімонт Кейстутавіч за падтрымку Свідрыгайлы.
Remove ads
Радавод
КЕЗГАЙЛЫ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мікалай | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ян | Войцех | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Яўнут | Міхал | Станіслаў | Станіслаў | Ганна | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кезгайла | Ян | NN дачка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Дабяслаў | Мікалай | Мікалай | Станіслаў | Ян | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пётр | Алена | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Бушка | Валімонт | Румбольд | Міхал | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Шадзібор | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Судзівой | Станка | СТАНКОВІЧЫ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гудыгерд | Конрад | КАНДРАТОВІЧЫ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сегебут? | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads