Кезгайла Валімонтавіч
(пам. каля 1450) староста жамойцкі і кашталян віленскі, пачынальнік роду Кезгайлаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кезгайла-Міхал Валімонтавіч (згадв. ад 1401 да 1448) — літоўскі баярын, сын Валімонта Бушкавіча. Староста вількамірскі (1410), староста жамойцкі (1412—1432, 1440—1441, 1442—1448), кашталян віленскі (1445—1448).
Remove ads
Імя
Імя Кесгайла (Кенсгайла) — з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў. Такія імёны дайшлі з індаеўрапейскай эпохі і ўласцівыя іменнікам народаў індаеўрапейскага паходжання[12].
Першая аснова імені ў раннелітоўскія часы, перад заняпадам насавога -n-, мела выгляд Kens-. Звязана звязаны з літ. kęsti (стараліт. kensti) "трываць, цярпець; чакаць; любіць"[13] і далей з індаеўрапейскім *kṷenth- "трываць; цярпець"[14].
Другая аснова імені Gail-, з ёй вядома пад 60 сучасных літоўскіх антрапонімаў. Яна звязаная са стараліт. gailas «моцны»[15], літ. gailus «гняўлівы», далей напрамую з індаеўрапейскім *ghoilo-s «моцны; няўрымслівы, жвавы»[16].
Імя Кесгайла, такім чынам, мела значыць «трывалы і моцны» і ўяўляла сабой імя-пажаданне.
Remove ads
Вядомыя звесткі
Кезгайла і яго сыны атрымалі ад вял. кн. Казіміра вялікія наданні ў Бакштанскай воласці на Меншчыне (сучасныя Дукора і Смілавічы), а таксама ў Аўкштайціі і Жамойці.[17]
Быў жанаты з Гэленаю (невядомага паходжання), меў сыноў Міхала, Яна, Дабяслава і Пятра, ад якіх пайшоў род Кезгайлаў.
Радавод
КЕЗГАЙЛЫ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мікалай | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ян | Войцех | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Яўнут | Міхал | Станіслаў | Станіслаў | Ганна | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кезгайла | Ян | NN дачка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Дабяслаў | Мікалай | Мікалай | Станіслаў | Ян | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пётр | Алена | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Бушка | Валімонт | Румбольд | Міхал | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Шадзібор | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Судзівой | Станка | СТАНКОВІЧЫ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гудыгерд | Конрад | КАНДРАТОВІЧЫ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сегебут? | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Remove ads
Зноскі
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 221, 252. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 252–253. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. III, Księstwo Żmudzkie XV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2015. — С. 262. — 370 с. — ISBN 978-83-7181-312-2
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 252, 256. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 252, 254. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 234, 252. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 252, 253. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 252, 255. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях / пад рэд. Р.А. Аляхновіч, С.А. Рыбчонак, А.І. Шаланда — Мір: 2015. — С. 37, 43. — 374 с. — ISBN 978-985-90361-2-5
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 249, 252. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 229, 252. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- T. Milewski. Indoeuropejskie imiona osobowe. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1969. С. 11-13.
- Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 101, 102.
- J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 641.
- Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 87-88.
- J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 452.
- Насевіч В. Л. …
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads