Дзявяльтава
мястэчка ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзявяльтава[1] або Дзявалтаў[2], таксама Дзя́лтува (літ.: Deltuva) — мястэчка ў Вількамірскім раёне Віленскага павета Літвы, на рацэ Армона. Адміністрацыйны цэнтр Дзявяльтаўская сяюніі.
Размечашна за 6 км на паўночны захад ад Вількаміра. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню Дзявяльтава (ст.-бел.: Девяльтово, Девяльтовскій дворъ[1]) згадваецца ў 1385 годзе, цэнтр воласці[3]. Уваходзіла ў склад Вількамірскага павета Віленскага ваяводства. У XV ст. — у валоданні Валімунтавічаў, пазней Кезгайлаў, у XVI ст. — Радзівілаў, у XVII ст. — Падбярэскіх, пазней Грушэўскіх. У 1476 годзе Кезгайлы фундавалі ў Дзявалтаве драўляны касцёл, перароблены да 1570 годзе Радзівіламі на кальвінскі збор. Пры ім існавала школа. Статус мястэчка атрымала ў XVI ст., у 1744 годзе — прывілей на таргі і кірмашы[2].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года мястэчка апынулася ў складзе Расійскай імперыі.
З 1918 года — у складзе Літвы.
Remove ads
Насельніцтва
Турыстычная інфармацыя
Славутасці
- Кальвінскі збор (XVI ст.)
- Касцёл (1752)
Галерэя
- Руіны збора
- Касцёл
- Сажалка
- Вуліца мястэчка
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads