Яўстафій Яўстаф’евіч Баранаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўстафій Яўстаф’евіч Баранаў (фон Барангоф) (руск.: Баранов, Евстафий Евстафьевич; 20 верасня 1790[3] — 9 красавіка 1845[3], Магілёў) — генерал-лейтэнант, удзельнік Напалеонаўскіх войнаў і здушэння паўстання 1831 года.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1790 годзе. Паходзіў з старадаўняга рускага дваранскага роду Баранавых, частка якога ў XVI стагоддзі перасялілася ў Прыбалтыку і там зусім анямечылася, запісаны ў дваранскія кнігі Эстляндскай губерні, Яўстафій Яўстаф’евіч быў евангелічна-лютэранскага веравызнання.
На вайсковую службу пайшоў у 1806 годзе прапаршчыкам у армейскія егерскія палкі. Браў удзел у руска-французскай вайне 1812 года і наступных Замежных паходах 1813 і 1814 гадоў.
Пасля завяршэння Напалеонаўскіх войнаў працягнуў службу ў армейскай пяхоце і ў 1824 годзе быў узведзены ў палкоўнікі. 19 снежня 1829 года за беззаганную выслугу 25 гадоў у афіцэрскіх чынах ён быў узнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4-й ступені (№ 4336 паводле кавалерскага спісу Грыгаровіча — Сцяпанава).
Узведзены 6 снежня 1830 года ў генерал-маёры, Баранаў у наступным годзе ўдзельнічаў у здушэнні паўстанні 1830 года. 25 чэрвеня 1831 года быў узнагароджаны залатой шпагай з надпісам «За адвагу» і алмазнымі аздабленнямі.
Пасля займаў пасаду камандуючага 2-й пяхотнай дывізіяй, а 6 снежня 1840 года быў узведзены ў генерал-лейтэнанты з прызначэннем начальнікам 11-й пяхотнай дывізіі[4].

Памёр, займаючы апошнюю пасаду; выключаны са спісаў памерлым Найвышэйшым загадам аб чынах ваенных ад 9 мая 1845 года[5]. Пахаваны ў Магілёве на Васкрасенскіх могілках.
Remove ads
Узнагароды[6]
- Ордэн Святога Уладзіміра 4 ст. з бантам (1812)
- Ордэн Святой Ганны 2 ст. (1814)
- Імператарская карона да Ордэна Святой Ганны 2 ст. (1829)
- Ордэн Святога Георгія 4 ст. (1829)
- Залатая шпага «За адвагу» з алмазамі (1831)
- Знак ордэна За ваенную годнасць 2 ст. (1831)
- Знак узнагароды за XXL гадоў беззаганнай службы (1837)
- Ордэн Святога Станіслава 1 ст.
- Прускі ордэн Pour le Mérite (1814)
Сям’я
Баранаў у шлюбе са сваёй далёкай сваячкай Жанетай Ягораўнай з Баранавых, іх дзеці: Аляксандр (генерал-лейтэнант, герой Каўказскіх і Туркестанскіх паходаў) і Мікалай (генерал-лейтэнант, камандзір лейб-гвардыі 2-га стралковага батальёна).
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads