Яўстах Каятан Сапега
удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўстах-Каятан Сапега (7 жніўня 1797, Веркі каля Вільні — 16 лістапада 1860) — прадстаўнік роду Сапегаў, сын князя Францішка Сапегі ад яго жонкі графіні Розы (Пелагеі-Розы) Патоцкай.
Remove ads
Біяграфія
У маладосці служыў у расійскай кавалерыі. Падарожнічаў па Еўропе. Натуралізаваўся ў Вялікабрытаніі: атрымаў грамадзянства і захаваў княскі тытул, што сталася выключэннем у брытанскім правадаўстве.
Пасля смерці бацькі (1829) атрымаў вялізныя ўладанні ў Беларусі.
У 1830—1831 удзельнічаў у Лістападаўскім паўстанні, быў падпаручнікам у штабе галоўнакамандуючага генерала Яна Скшынецкага, адзначаны залатым крыжам «Віртуці Мілітары». Пасля паражэння паўстання — у эміграцыі ў Францыі. Адхіліў прапанову Мікалая I прыняць канфіскаваныя маёнткі ўзамен за вернападданую прысягу, у выніку чаго музейныя зборы, бібліятэкі і архівы Сапегаў вывезены ў Санкт-Пецярбург. Памёр у Парыжы.
Remove ads
Зноскі
- Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 76. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- Lundy D. R. The Peerage
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 77. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads