Яўстах Севярын Сапега
польскі ваенны, гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўстах Севярын Сапега (7 жніўня 1916 года, Спуша , Лідскі павет — 2 сакавіка 2004, Найробі, Кенія) — прафесійны паляўнічы, паручнік кавалерыі Польскага Войска, гісторык роду Сапегаў.
Remove ads
Біяграфія
Быў братам Яна Андрэя , Льва Юрыя і Эльжбеты .
Скончыў сярэднюю школу ў Пшчыне, дзе быў выхаванцам праф. Вацлава Іваноўскага. 19 верасня 1934 года паступіў у школу падафіцэраў рэзерву кавалерыі ў Грудзёндзе (Польшча). Навучанне скончыў 15 ліпеня 1935 года і атрымаў званне ўзводнага падхарунжага, быў накіраваны ў 2-і Полк грахоўскіх уланаў у Сувалках. Паступіў у Вышэйшую гандлёвую школу ў Антверпене, адкуль перайшоў у 1938 годзе ў Вышэйшую каланіяльную школу там жа.
У званні падпаручніка кавалерыі прыняў удзел у вераснёўскай кампаніі 1939 года ў складзе Сувалкаўскай брыгады кавалерыі. Быў узнагароджаны Крыжом Валечных. З 1939 па 1945 год знаходзіўся ў лагеры ваеннапалонных Oflag II C Woldenberg на тэрыторыі Германіі (цяпер — мястэчка Дабегнеў).
У апошнія месяцы вайны разам з братам Львом уцёк ад наступаючай Чырвонай арміі: паколькі абодва былі арыстакратамі і сынамі польскага палітыка, мелі падставы баяцца рэпрэсій. Даехаў да Грабаў, дзе з дапамогай іншых польскіх ваеннапалонных захапіў стайні, дзе ўтрымліваліся таксама коні, скрадзеныя немцамі ў Польшчы. Там жа пазнаёміўся і ажаніўся з Антоніяй Марыяй Сяменскай.
У 1947 годзе з’ехаў у Кенію, дзе займаўся гандлем металаломам, затым — здабычай каштоўных камянёў, а таксама прафесійным паляваннем. Цягам 40 гадоў збіраў матэрыялы для манаграфіі пра гісторыю роду Сапегаў, якую выдаў у 1995 годзе пад назвай «Сапежынскі дом». Таксама напісаў аўтабіяграфію «Так было, або недэмакратычныя ўспаміны Яўстаха Сапегі», якая была выдадзена ў 1999 годзе (англамоўнае выданне «The way it was», Nairobi 2006). З’яўляецца суаўтарам разам з Паўлам Кардашам кнігі «Сафары. Паляванне ва Усходняй і Паўднёвай Афрыцы», якая ўбачыла свет у 2000 годзе.
Памёр 2 сакавіка 2004 года ў Найробі. Пахаваны ў Боцьках у Падляскім ваяводстве (Польшча).
Remove ads
Сям’я і дзеці
24 лістапада 1945 года ажаніўся з Антанінай Марыяй Сяменскай (25 верасня 1922 — 16 жніўня 1996), дачкой Стэфана Сяменскага і Ядвігі Гарадзінскай. Іх дзеці:
- Марыя Тэрэза Ядвіга Жазэфа (нар. 27 сакавіка 1948)
- Марыя Габрыэля Эльжбета Элеанора (нар. 17 лістапада 1949), у шлюбе з 1981 года з Бенгтам Бекманам (нар. 1942)
- Ганна Яанна Марыя (нар. 3 красавіка 1951), у шлюбе з 1976 года з графам Францішкам Людвікам Марыем Антоніем Альфрэдам Вадзіцкім (1942—1996)
- Леан Яўстах Стэфан (14 чэрвеня 1960 — 16 лістапада 1970).
14 лютага 2003 года ў Найробі другі раз ажаніўся з Эльжбетай Гняздоўскай (нар. 2 жніўня 1938).
Remove ads
Творы
- Sapieha, J.S. Dom Sapieżyński / Eustachy Seweryn Sapieha. — Warszawa : PWN, 1995. — Cz. 1. — 804 s.
- Sapieha, J.S. Dom Sapieżyński / Eustachy Seweryn Sapieha. — Warszawa : PWN, 2008. — Cz. 2, Ikonografia. — 447 s.
- Sapieha, J.S. Tak było: Niedemokratyczne wspomnienia Eustachego Sapiehy / Eustachy Seweryn Sapieha. — Warszawa : Świat Książki, 2012. — 416 s.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads