Яўген Іванавіч Курто
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Іванавіч Курто (7 ліпеня 1924, хутар Рачыборак, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць — 3 жніўня 1993) — беларускі празаік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Магілёўскім настаўніцкім інстытуце (1940—1941).
У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік камсамольскага падполля ў Багушэвічах, а з 1943 г. — партызан. Быў цяжка паранены (1944).
Працаваў бухгалтарам Бярэзінскага райпрамкамбіната, загадваў Капланецкім млыном.
Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1949). У час вучобы працаваў у газетах «Сталинская молодежь» (1946), «Зорька» (1948—1960).
З 1960 года — рэдактар, потым старшы рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР (пазней — «Беларусь»), у 1972—1987 гадах — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі.
Творчасць
У друку выступіў у 1949 годзе.
Напісаў для дзяцей кнігі апавяданняў «На начлезе» (1958), «Шэсць кароткіх гісторый» (1965), «Лясны ўрок» (1973), нарыс «Падарожжа трох сяброў» (1963), аповесці «Ён быў піянерам» (1960), «Дарога бяжыць насустрач» (аповесці і апавяданні, 1964), «Над ярам» (1966), «Шумеў Нягневіцкі лес» (аповесць і апавяданні, 1968, 1989), «Над ціхай Свідаўкай» (1972), кнігу аповесцей «Насустрач жыццю» (1974).
Пераклаў на беларускую мову казкі народаў СССР, паасобныя творы К. Чапека, Э. Раўда, Ш. Бейшаналіева, Т. Цыруліса, Л. Імерманіса і іншых пісьменнікаў.
Літаратура
- Курто Яўген Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Л. М. Гарэлік. Курто Яўген Іванавіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1994. — Т. 3. Івашын — Кучар. — С. 571-573. — 585 с.; іл.. — ISBN 5-85700-123-4.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads