Капланцы
вёска ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капла́нцы[1] (трансліт.: Kaplancy) — вёска ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, на рацэ Клява[2]. Цэнтр Капланецкага сельсавета. Месціцца за 10 км на паўднёвы ўсход ад горада Беразіно, за 111 км ад Мінска.
Remove ads
Гісторыя
Ранняя гісторыя. Вялікае Княства Літоўскае
Гэтыя землі былі заселены ў старажытнасці, пра што сведчаць курганны могільнік (цяпер 5 насыпаў) за 0,5 км ад паўднёвай ускраіны вёскі і гарадзішча за 0,2 км па паўднёвы ўсход ад вёскі[3].
Маёнтак Капланцы паводле пісьмовых крыніц вядомы з 1596 года, калі ён уваходзіў у склад Аршанскага павета[4]. У 1670 годзе згадваецца як фальварак у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[5]. У канцы XVIII стагоддзя вёска і маёнтак у валоданні віленскага капітула[6]. У 1788 годзе на месцы старой драўлянай царквы, якая згарэла ў 1771 годзе, была пабудавана прыходская царква імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы (разабрана ў 1940-я)[3].
Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе было сяло і гаспадарскі двор, драўляная ўніяцкая царква Пакрова Багародзіцы, плябанія, карчма, млын на рацэ Клява, сукнавальня, памешчыцкая ўласнасць[3]. У XIX стагоддзі ўласнікам быў Сахараў[7].
9 сакавіка 1807 года на сродкі святара Сымона Аксінькевіча адкрыта Божынскае свецкае вучылішча для дзяцей бедныя дваран і грэка-уніяцкага духавенства. Паводле інвентароў 1845 года ў складзе маёнтка Капланцы (уладанне С. Ясенскага) уваходзілі фальварак і паселішча Божын, вёскі Мілашава, Елеанорава, Ядліна, да маёнтка Капланцы 2 адносіліся хутар і вёска Валоўніца (разам 792 жыхары, 105 цяглых двароў, 5 агароднікаў). У карыстанні сялян былі 144 валы, 197 кароў, 438 свіней, памешчыку належала 950 дзесяцін пашы, 2 хлебазапасныя магазіны.
Пасля 1861 года ў Пагосцкай воласці Ігуменскага павета. У 1884 годзе адкрыта перасоўная царкоўна-прыходская школа (у 1890 годзе вучыліся 23 хлопчыкі). Паводле перапісу 1897 года ў сяле была прыходская царква, прытулак, хлебазапасны магазін, піцейны дом, былі аднайменныя маёнтак і сядзіба[3].
У 1913 годзе маёнткам Капланцы валодала Вольга Васілеўская, дачка папярэдняга ўладальніка генерал-маёра Сахарава[8], было 625 дзесяцін зямлі[9].
- Капланцы на здымках Вячаслава Косткі, 1905 г.
- Селянін з дачкой у святочных строях
- Мужчына з віламі для гною
- Сляпы жабрак з лірай і паважатымі
- Лоўля рыбы сеткай
Найноўшы час

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з лютага 1919 года — у Савецкай Расіі, у складзе Магілёўскага павета Гомельскай губерні. За часамі савецка-польскай вайны ў Капланцах месціўся штаб дывізіі Чырвонай Арміі і шпіталь[10]. У ліпені 1920 года ў баях каля вёскі загінулі 25 чырвонаармейцаў (пахаваны на могілках)[10].
З 10 жніўня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1923 годзе ў нацыяналізаваным маёнтку створана садова-агранамічная гаспадарка, 24 верасня 1924 года закладзена сельскагаспадарчае кааператыўнае таварыства. З 20 жніўня 1924 года вёска — цэнтра Капланецкага сельсавета Бярэзінскага раёна Барысаўскай, з 9 чэрвеня 1927 года да 26 чэрвеня 1930 года Менскай акруг. У канцы 1920-х гадоў на базе царкоўна-прыходскай школы была створана 4-гадовая школа, якая месцілася ў будынку, пабудаваным на сродкі вяскоўцаў у 1902 годзе[10].
У 1930 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Пераможац», у 1936 годзе пабудавана грамадская лазня. З 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У 1942 годзе акупацыйная адміністрацыя расстраляла 5 вяскоўцаў. У красавіку 1943 і чэрвені 1944 гадоў вёска часткова спальвалася ў ходзе карных аперацый[3]. Пасля вайны вёска адноўлена.
З 20 верасня 1944 года ў Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Чэрвеньскім раёне, з 6 студзеня 1965 года зноў у Бярэзінскім раёне. У 1969 годзе 8-гадовая школа пераўтворана ў сярэднюю[10].
Remove ads
Насельніцтва
- 1800 год — 79 двароў, 520 жыхароў
- 1858 год — 436 жыхароў
- 1866 год — 66 двароў
- 1885 год — 62 двары, 560 жыхароў
- 1897 год — сяло, 111 двароў, 763 жыхары; маёнтак, 3 двары, 24 жыхары; сядзіба, 2 двары, 22 жыхары
- 1908 год — 147 двароў, 977 жыхароў[11]
- 1917 год — сяло, 150 двароў, 863 жыхары (841 беларус, 22 яўрэі); маёнтак, 1 двор, 57 жыхароў (усе беларусы)[12]
- 1926 год — вёска, 180 двароў, 967 жыхароў; маёнтак, 22 двары, 82 жыхары[10]
- 1960 год — 711 жыхароў[10]
- 1997 год — 346 жыхароў, 168 двароў[2]
- 2009 год — 306 жыхароў[13]
- 2019 год — 260 жыхароў
Remove ads
Славутасці


- Драўляныя крыжы на могілках.
- Сакральная ліпа каля вёскі[14][15].
- Гарадзішча жалезнага веку і ранняга феадалізму[2]. —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000056
Мемарыялы
Вядомыя асобы
- Аляксандр Уладзіміравіч Грыбко (1959—2022) — беларускі географ, спецыяліст у галіне геамарфалогіі і палеагеаграфіі.
- Мікола Равенскі (1886—1953) — беларускі кампазітар, дырыжор, музычны крытык.
- Сямён Адамавіч Яроцкі (1903—1968) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай і Брэсцкай абласцей ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads