Яўген Рыгоравіч Дзягцярык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Рыгоравіч Дзягця́рык (2 снежня 1924, г. Пржавальск, Кыргызстан — 2001) — беларускі кампазітар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1954 годзе Беларускую кансерваторыю (клас А. Багатырова), з 1962 года выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі.
Член Беларускага саюза кампазітараў з 1957 года.
Творчасць
Асноўныя жанры творчасці камерна-інструментальныя і камерна-вакальныя. Сярод твораў: кантата «Радзіма» на словы Я. Коласа (1954), «Карнавальная сюіта» (1959), паэмы «Мора», «Світанне» (1960), «Палессе» (1962) для сімфанічнага аркестра; рапсодыя на тэмы беларускіх народных песень для цымбалаў з аркестрам (1962), уверцюра (1964), «Беларуская сюіта» (1964); п’есы для аркестра беларускіх народных інструментаў; камерна-інструментальныя ансамблі і п’есы; вакальныя цыклы на словы М. Багдановіча, Ш. Пецёфі, А. Міцкевіча, М. Хведаровіча; харавы цыкл «Ляцяць песні над Белай Руссю» на словы народныя і Я. Купалы.
Remove ads
Літаратура
- Р. М. Аладава. Дзягцярык Яўген Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads