(220) Стэфанія

астэроід From Wikipedia, the free encyclopedia

(220) Стэфанія
Remove ads

(220) Стэфанія (нідэрл.: Stephania) — даволі невялікі астэроід галоўнага пояса, прыналежны да рэдкага спектральнага класа P. Уваходныя ў яго ў аб’екты маюць цёмную паверхню, багатую злучэннямі вугляроду і бязводнымі сілікатамі. Ён быў адкрыты 19 мая 1881 года аўстрыйскім астраномам Іаганам Палізам у абсерваторыі горада Вена і названы ў гонар спадчыннай прынцэсы Стэфаніі, жонкі спадчынніка прастола кронпрынца Аўстрыі Рудольфа[1].

Хуткія факты Адкрыццё, Першаадкрывальнік ...

Пара пабралася якраз у год адкрыцця астэроіда. Гэта быў першы выпадак, калі назва астэроіда была прымеркавана да вяселля, тым самым паслужыўшы кшталтам вясельнага падарунка для маладых[1].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union. Dictionary of Minor Planet Names. — 5-th Edition. — Berlin Heidelberg New-York: Springer-Verlag, 2003. — P. 35. ISBN 3-540-00238-3.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads