(33) Палігімнія
астэроід From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
(33) Палігі́мнія — астэроід галоўнага пояса, які належыць да светлага спектральнага класа S. Ён быў адкрыты 28 кастрычніка 1854 года французскім астраномам Жанам Шакарнакам у Марсельскай абсерваторыі, Францыя і названы ў гонар Палігімніі, музы ўрачыстых гімнаў у старажытнагрэчаскай міфалогіі[5].

Дзякуючы высокаму значэнню эксцэнтрысітэту арбіты (0,338), астэроід Палігімнія можа значна змяняць сваю адлегласць да Сонца, а падчас найбольш цесных супрацьстаянняў яго бачны бляск можа дасягаць 10 m зорнай велічыні. Калі такое збліжэнне адбылося 8 верасня 2014 года, бачная велічыня астэроіда дасягала значэння 9,9 m, а яго адлегласць да Зямлі не перавышала 0,894 а.а.[6] Астэроід мае самую выцягнутую арбіту сярод астэроідаў першай сотні.
Remove ads
Гл. таксама
- Спіс астэроідаў (1—100)
- Класіфікацыі малых планет
Заўвагі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads