06 (альбом)
шосты альбом беларускага рок-гурта N.R.M. From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«06» (Nul šeść) — шосты альбом беларускага рок-гурта «N.R.M.» запісаны ў 2007 годзе.
Змест
Remove ads
Удзельнікі
- Алег Дземідовіч: бубны, спеў, дадатковы спеў, раз’юшаны крык
- Юрась Ляўкоў: бас-гітара, спеў, дадатковы спеў
- Піт Паўлаў: гітара, мандаліна, дадатковы спеў
- Лявон Вольскі: спеў, гітара, клавішы, бубны
- Юлія Глушыцкая: віяланчэль
- Кастусь Карповіч: пузон
- Адэля Вольская, Яна Ляўкова, Ян-Вінцэнт Луцэвіч, Паўліна Дземідовіч: харавы спеў
Выданьне
- «PRO-2-Studio» (Мінск, лета—зіма 2006): запіс, міксаванне
- Генадзій Сыракваш: саўндпрадзюсар
- Генрык Ліп («Vintage Mastering», Гётэборг, Швецыя): майстраванне
- Алег Дземідовіч: дызайн вокладкі, крыжоў і медаля
- Дзяніс Трусіла: камп’ютарная графіка
- Ігар Назаранка, Ігар Віркоўскі: паліграфія
- Stowarzyszenie Młodych Twórców — «Ku Teatrowi»: прадзюсіраванне
Дадатковыя звесткі
Шосты студыйны альбом «N.R.M.» быў запісаны, па словах лідара гурта Лявона Вольскага, пад уплывам палітычных падзей вясны 2006 года. Гэта, а таксама нумар альбому, і стала нагодай, каб назваць яго менавіта лічбай «06». На дыску змешчана 14 рознастылевых песень: ад тыповага «нрмаўскага» хард-року да джаз-блюзу. Упершыню адну з песень выканаў не Лявон Вольскі, а бубнач Алезіс Дземідовіч. А ў песні «Hadziučnik» кожны з удзельнікаў гурта спявае па некалькі радкоў песні. Акрамя таго, на апошняй песні «Mama, tata, heta ja» прысутнічае хор з дзяцей удзельнікаў гурта. Таксама ўпершыню, акрамя звычайнай гітары, бас-гітары і бубноў, у запісе песень выкарыстоўваліся іншыя інструменты — віяланчэль, мандаліна, клавішы.
Дыск мае незвычайны буклет з тэкстамі песьняў і выявамі ўзнагародаў — крыжоў і медаля — зробленых па тыпу вайсковых рэгалій. Як пазначана на старонках буклета, «ўсе крыжы і медаль зацверджаныя на адмысловым паседжанні Кабінету Міністраў N.R.M. ад 25 снежня 2006 года».
Альбом запісываўся ў Мінску на студыі «PRO-2-Studio», а мастэрынгам займаўся шведскі спецыяліст Генрык Ліп са студыі «Vintage Mastering» у Гётэбаргу. Да рэлізу альбома была прысвечаная акцыя «Слухай! Прыдумляй! Выйгравай!» «Еўрапейскага Радыё для Беларусі». Першы наклад дыскаў трапіў у рукі прыхільнікаў 19 мая 2007 года.
Песня «Svabody hłytok» у 2009 годзе трапіла і на складанку Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New[1].
Remove ads
Зноскі
- Budzma The Best Rock [Гуказапіс] ; Budzma The Best Rock / New / Еўрапейскае Радыё для Беларусі . Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 26 снежня 2018.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
