13-ы партызанскі атрад
Партызанскі атрад на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
13-ы партызанскі атрад — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Віцебскай, Смаленскай і Магілёўскай абласцей.
Remove ads
Камандаванне
Камандзіры
- Дз. К. Рыбакоў;
- К. І. Новікаў.
Камісары
- К. І. Новікаў;
- І. А. Яцына;
- А. Я. Драздоў;
- І. М. Рэкрут.
Гісторыя
У маі 1942 года у Мажайску быў створаны атрад «Качубея» (з кастрычніка меў назву «Перамога»). 12 жніўня 1942 года атрад (17 партызан) быў накіраваны ў нямецкі тыл, з верасня таго ж года ўваходзіў у склад брыгады «Аляксея». У лютым 1943 года атрад быў вылучаны з брыгады і перадыслацыраваны ў Смаленскую вобласць. У кастрычніку быў аператыўна падпарадкаваны партызанскаму палку «Трынаццаць», у кастрычніку ўвайшоў у яго склад. З 1 чэрвеня 1944 года — 13-ы атрад партызанскага злучэння «Трынаццаць».
Партызаны ў жніўні — снежні 1942 года на чыгуначным участку Віцебск — Рудня падарвалі 17 эшалонаў. У жніўні — верасні 1943 года на чыгуначных участках Орша — Крычаў, Магілёў — Крычаў удзельнічалі ў аперацыях «рэйкавая вайна». У сакавіку 1943 года ў Касплянскім і Манастыршчынскім, у кастрычніку у Прапойскім і Быхаўскім, у лютым 1944 года ў Бялыніцкім раёнах вялі баі з карнікамі. 29 чэрвеня 1944 года атрад злучыўся з Чырвонай Арміяй. Партызану П. А. Галецкаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Remove ads
Літаратура
- 13-ы партызанскі атрад // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 457-458. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads