150-я партызанская брыгада імя Ф. М. Языковіча
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
150-я партызанская брыгада імя Ф. М. Языковіча — была створана ў снежні 1943 года ў Капаткевіцкім раёне на базе трох атрадаў вылучаных 125-й Капаткевіцкай партызанскай брыгадай. У снежні 1943 — студзені 1944 ажыццявіла рэйд у Дамачаўскі раён. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Дамачаўскага, Дзівінскага, Целяханскага, Драгічынскага раёнаў БССР і Любэшыўскага раёна Валынскай вобласці. Брыгадзе нададзена імя сакратара Палескага падпольнага абкома КП(б)Б Ф. М. Языковіча, які загінуў у красавіку 1943 года.
Remove ads
Гісторыя
Партызаны разам з іншымі брыгадамі і атрадамі Паўднёвай зоны Брэсцкай вобласці толькі ў лютым — сакавіку 1944 года правялі 27 баёў, удзельнічалі ў абароне партызанскай зоны ў раёне Дняпроўска-Бугскага канала. 30 сакавіка 1944 года брыгада (541 партызан) злучылася з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння брыгада была ўключана ў баявы парадак 160-й дывізіі на ўчастку абароны правага берага Прыпяці ў Любэшыўскім раёне.
Remove ads
Склад
- 17-ы партызанскі атрад (Капаткевіцкі, створаны ў чэрвені 1943 года з часткі асабовага складу Капаткевіцкага атрада, які дзейнічаў са жніўня 1941 года ў Палескай вобласці);
- 27-ы партызанскі атрад імя Ленінскага Камсамола;
- 39-ы партызанскі атрад імя В. Н. Бажэнкі.
Камандаванне
Камандзір
- Васіль Афанасьевіч Вялігін
Камісар
- Сяргей Міхайлавіч Падута
Начальнік штаба
- Мікалай Іосіфавіч Гардзіенка
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads