255-ы партызанскі полк

Партызанскі полк на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

255-ы партызанскі полксавецкае партызанскае падраздзяленне, створанае ў лістападзе 1943 года на базе 255-га партызанскага атрада, сфарміраванага ў красавіку 1942 года з групы А. А. Бірукова і М. К. Марусава, якая дзейнічала з лістапада 1941 года, у ліпені 1942 года 255-ы атрад аб’яднаўся з Рагачоўскім атрадам, які дзейнічаў са жніўня 1941 года. Полк дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Рагачоўскага, Жлобінскага, Быхаўскага, Клічаўскага, Крупскага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года полк (849 партызан, 3 батальёны) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Партызану палка П. І. Кавалёву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...
Remove ads

Камандаванне

Камандзір

  • В. А. Мінайлаў

Камісары

Начальнік штаба

  • І. А. Ярымаў

Гісторыя

Партызаны наносілі асноўныя ўдары на чыгуначных участках БыхаўЖлобін, Жлобін — Бабруйск. У жніўні 1943 года падарвалі больш за 1 тысячу рэек. У студзені 1942, студзені, сакавіку, маі, ліпені, кастрычніку, лістападзе 1943, лютым і маі 1944 гадоў вялі баі з карнікамі. У ліпені 1942 — жніўні 1943 гадоў самастойна і ў складзе 8-й Рагачоўскай брыгады разграмілі каля 20 нямецкіх апорных пунктаў, гарнізоны ў вёсках Гарадзец, Гадзілавічы, Фалевічы, Забалацце, Побалава Рагачоўскага, Стары Крыўск і Дзедлава Журавіцкага, Струкі Буда-Кашалёўскага раёнаў. У кастрычніку 1942 года ў Буда-Кашалёўскім раёне захапілі склад з боепрыпасамі і зброяй.

Remove ads

Памяць

У 1966 годзе каля пасёлка Дубрава Рагачоўскага раёна ў гонар стварэння Рагачоўскага партызанскага атрада была пастаўлена стэла.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads