3-я Бярэзінская партызанская брыгада

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

3-я Бярэзінская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бярэзінскага, Бялыніцкага і Барысаўскага раёна. Брыгада была расфарміравана ў маі 1943 года.

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...
Remove ads

Склад

Брыгада была створана ў складзе 345-га, 128-га, 130-га, 120-га атрадаў, у сакавіку ў складзе брыгады быў арганізаваны 340-ы атрад. У красавіку 1943 года на базе 128-га атрада, вылучанага з брыгады, была арганізавана 14-я Цемналеская партызанская брыгада.

Камандаванне

Камандзір

Камісар

  • М. Ф. Спяранскі.

Начальнік штаба

  • Г. І. Георгіеўскі.

Гісторыя

Партызаны 12 красавіка 1943 года разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Журавок, у маі вялі абарончыя баі. У маі 1943 года, у ходзе нямецкай карнай аперацыі «Хрушч» брыгада апынулася ў блакадзе ва Усакінскім лесе (Клічаўская партызанская зона). Паводле загада Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы пры падпольным абкаме КП(б)Б і Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б брыгада разгрупавалася, пакінула ў лагерах частку параненых і закапала ўсё, што магло перашкодзіць хуткаму манеўру і прарыву. Брыгада выйшла з блакады ў раён в. Вялікае Махавое.[1][2] Пасля брыгада была расфарміравана, а яе атрады перададзены Магілёўскай (абласной) ваенна-аператыўнай групе.

Літаратура

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads