37-я Ельская партызанская брыгада
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
37-я Ельская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная 1 ліпеня 1943 года на базе Ельскага атрада, арганізаванага ў лютым 1943 года, пры фарміраванні брыгады быў разбуйнены на чатыры атрады. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Ельскага, Лельчыцкага, Тураўскага, Мазырскага і іншых раёнаў. 21 лістапада, 19 снежня 1943 года, 11 студзеня 1944 года брыгада (755 партызан, чатыры атрады), паатрадна злучылася з Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Склад
- партызанскі атрад «Бальшавік»;
- партызанскі атрад імя В. І. Чапаева;
- партызанскі атрад «За Радзіму»;
- партызанскі атрад «Смерць фашызму».
Камандаванне
Камандзір
- Антон Сцяпанавіч Мішчанка
Камісар
- Яроній Аляксеевіч Татараў;
- Іван Паўлавіч Пастухоў
Начальнік штаба
- Сцяпан Іванавіч Міксюк
Гісторыя
Баявыя аперацыі партызаны праводзілі на чыгунках, шашэйных і грунтавых дарогах. Найбольш значнымі з іх былі засадныя баі 12 жніўня, 14 лістапада 1942 года, 30 сакавіка 1943 года на дарогах Скароднае — Валаўская Рудня, Оўруч — Ельск. Некалькі баёў правялі разам з украінскімі партызанскімі атрадамі злучэння С. А. Каўпака, у тым ліку бой у снежні 1942 года каля вёскі Глушкавічы Лельчыцкага раёна. У верасні 1943 года партызаны ўдзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна» на чыгуначным участку Багуцічы — Ельск. Разам з часцямі Чырвонай Арміі вялі баі за вызваленне гарадскога пасёлка Ельск (Ельская аперацыя).
Памяць
У 1970 годзе ў вёсцы Зашыр’е Ельскага раёна ў гонар брыгады была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads