Паўднёва-Прыпяцкае партызанскае злучэнне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Паўднёва-Прыпяцкае партызанскае злучэннепартызанскае злучэнне, створана загадам па Палескім партызанскім злучэнні ад 19 мая 1943 года. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Ельскага, Лельчыцкага, Мазырскага, Нараўлянскага і Тураўскага раёнаў у маі 1943 — студзені 1944 гадоў.

Хуткія факты Паўднёва-Прыпяцкае партызанскае злучэнне, Гады існавання ...
Remove ads

Камандаванне

Камандзіры:

  • М. С. Дзьячэнка (да верасня 1943 года);
  • А. М. Бяленчык (з верасня 1943).

Камісар: А. М. Бяленчык.

Начальнік штаба: Р. С. Аўдзяйчук.

Склад

Аб'ядноўвала асобныя партызанскія атрады:

  • Ельскі партызанскі атрад;
  • Мазырскі партызанскі атрад;
  • Партызанскі атрад імя М. І. Кутузава;
  • Партызанскі атрад імя М. І. Калініна;
  • Партызанскі атрад імя С. М. Кірава;
  • Партызанскі атрад «За Радзіму»

агульнай колькасцю на дзень фарміравання 934 партызаны.

У чэрвені 1943 года былі арганізаваны новыя атрады — імя Суворава (Нараўлянскі), імя Суворава (Лельчыцкі). У ліпені—кастрычніку ў сувязі з ростам партызанскіх атрадаў у злучэнні арганізаваны партызанскія брыгады:

Тураўскі партызанскі атрад «За Радзіму» дзейнічаў самастойна. На 1 снежня 1943 года злучэнне налічвала 2612 партызан. Штаб злучэння размяшчаўся ў лесе, каля вёсак Лукаўцы, Маркоўскае і іншых Ельскага і Лельчыцкага раёнаў. Пасадачныя пляцоўкі для самалётаў абсталёўваліся на ўсход ад ракі Балотніца.

Remove ads

Дзейнасць

Партызаны злучэння вялі сістэматычныя баявыя дзеянні на чыгунках, шашэйных і грунтавых дарогах, а таксама зрывалі перавозкі грузаў па рацэ Прыпяць; у жніўні—верасні 1943 года ўдзельнічалі ў аперацыях масавага разбурэння чыгункі на ўчастку МазырЕльскСлавечна. Разам з перадавымі часткамі Беларускага і 1-га Украінскага фронту прымалі ўдзел у вызваленні горада Мазыр, гарадскіх пасёлкаў Ельск, Нароўля, вёсак Верхні і Ніжні Млынок Нараўлянскага раёна, Замошша, Астражанка, Сіманічы Лельчыцкага раёна, Бабры, Дразды, Козенкі, Скрыгалаў Мазырскага раёна.

Злучаліся з часцямі Чырвонай Арміі па меры вызвалення раёнаў дыслакацыі з 27 лістапада 1943 па 31 студзеня 1944 года ў складзе чатырох брыгад і асобнага атрада агульнай колькасцю каля 3 000 партызан. Штаб злучэння выйшаў у савецкі тыл разам з асноўнымі сіламі 37-й Ельскай брыгады 16 студзеня 1944 года.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads