40-я агульнавайсковая армія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

40-я агульнавайсковая арміяаб’яднанне (армія) Узброеных Сіл СССР. Уваходзіла ў склад абмежаванага кантынгенту савецкіх войск у Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан. Скарочанае найменне — 40 АА.

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Сфарміравана 16 снежня 1979 года ў складзе Туркестанскай ваеннай акругі. Да лютага 1989 года актыўна ўдзельнічала ў Афганскай вайне. Неўзабаве пасля сыходу савецкіх войск з ДРА была расфармавана[1].

Склад

Наземныя сілы

У склад 40-й арміі ўваходзілі[2][3]:

  • 5-я гвардзейская мотастралковая дывізія:
    • 12-ы гвардзейскі мотастралковы полк
    • 101-ы мотастралковы полк
    • 371-ы гвардзейскі мотастралковы полк
    • 24-ы гвардзейскі танкавы полк
    • 1060-ы артылерыйскі полк
    • 1122-ы (раней 1008-ы) зенітна-артылерыйскі полк
    • 650-ы гвардзейскі разведвальны батальён
    • 68-ы гвардзейскі асобны інжынерна-сапёрны батальён
  • 108-я мотастралковая дывізія:
    • 177-ы мотастралковы полк
    • 180-ы мотастралковы полк
    • 181-ы мотастралковы полк
    • 1074-ы артылерыйскі полк
    • 1415-ы (пазней 1049-ы) зенітны ракетны полк
    • 781-ы асобны разведвальны батальён (Баграм)
    • 271-ы асобны інжынерна-сапёрны батальён
  • 201-я мотастралковая дывізія:
    • 122-ы мотастралковы полк
    • 149-ы гвардзейскі мотастралковы полк
    • 395-ы мотастралковы полк
    • 234-ы танкавы полк
    • 998-ы артылерыйскі полк
    • 990-ы зенітна-артылерыйскі полк
    • 783-ы асобны разведвальны батальён
    • 541-ы асобны інжынерна-сапёрны батальён
  • 103-я гвардзейская паветрана-дэсантная дывізія:
    • 317-ы гвардзейскі парашутна-дэсантны полк
    • 350-ы гвардзейскі парашутна-дэсантны полк
    • 357-ы гвардзейскі парашутна-дэсантны полк
    • 1179-ы гвардзейскі артылерыйскі полк
    • 62-і гвардзейскі асобны артылерыйскі батальён
    • 130-ы гвардзейскі асобны інжынерна-сапёрны батальён
    • 105-ы асобны зенітны ракетна-артылерыйскі батальён
  • Асобныя брыгады і палкі:
    • 56-я гвардзейская асобная дэсантна-штурмавая брыгада
    • 66-я асобная мотастралковая брыгада / 106-ы мотастралковы полк
    • 70-я гвардзейская асобная мотастралковая брыгада / 373-і гвардзейскі мотастралковы полк
    • 191-ы асобны мотастралковы полк
    • 345-ы гвардзейскі асобны парашутна-дэсантны полк
    • 860-ы асобны мотастралковы полк
    • 264-ы асобны полк спецыяльнага прызначэння (радыё- і радыётэхнічнай разведкі)
    • 15-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння
    • 22-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння
    • 58-я асобная аўтамабільная брыгада / 159-я асобная дарожнабудаўнічая брыгада
    • 59-я асобная брыгада матэрыяльнага забеспячэння
    • 276-я асобная трубаправодная брыгада
    • 278-я асобная дарожна-каменданцкая брыгада
    • 28-ы артылерыйскі полк / рэактыўны артылерыйскі полк
    • 45-ы асобны інжынерна-сапёрны полк
    • 103-ы асобны полк сувязі

Авіяцыя

40-я армія была ўнікальным фарміраваннем: у яе мелася ўласная авіяцыя. ВПС 40-й арміі складаліся з двух авіяпалкоў і адной баявой эскадрыллі, змешанага авіяпалка, трох верталётных палкоў, верталётнага атрада і трох асобных верталётных эскадрылляў (усяго 60 баявых самалётаў, 19 транспартных самалётаў і 253 верталёта). Самалёты дзялілі базы ў Кабуле, Шындандзе, Баграме і Кандагары з чацяміі афганскіх ВПС. 40-ю армію падтрымлівалі стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі, якія базаваліся ў Савецкім Саюзе.

Remove ads

Камандзіры

У перыяд баявых дзеянняў у Афганістане армію ўзначальвалі[4]:

  • Генерал-палкоўнік Юрый Уладзіміравіч Тухарынаў (3.5.1927 — 20.12.1998) — камандуючы са снежня 1979 года па 23 верасня 1980-га.
  • Генерал-лейтэнант Барыс Іванавіч Ткач (25.10.1935 — 24.10.2010) — камандуючы з 23 верасня 1980 года па 7 мая 1982-га.
  • Генерал арміі Віктар Фёдаравіч Ермакоў (нар. 09.09.1935) — камандуючы з 7 мая 1982 года па 4 лістапада 1983-га.
  • Генерал-палкоўнік Леанід Яўстаф’евіч Генералаў (3.5.1937 — 13.8.1991) — камандуючы з 4 лістапада 1983 года па 19 красавіка 1985-га.
  • Генерал арміі Ігар Мікалаевіч Радзівонаў (1.12.1936 — 19.12.2014) — камандуючы з 19 красавіка 1985 года па 30 красавіка 1986-га.
  • Герой Расійскай Федэрацыі генерал арміі Віктар Пятровіч Дубынін (1.2.1943 — 22.11.1992) — камандуючы з 30 красавіка 1986 года па 1 чэрвеня 1987-га.
  • Герой Савецкага Саюза генерал-палкоўнік Барыс Усеваладавіч Громаў (нар. 07.11.1943) — камандуючы з 1 чэрвеня 1987 года па 15 лютага 1989-га.

Зноскі

  1. Волков А. (сост.) Командиры соединений и частей 40-й армии. — http://www.rsva-ural.ru/library/mbook.php?cid64(недаступная+спасылка);
  2. Королев В. Уроки войны в Афганистане 1979-1989 годов. — http://www.sdrvdv.org/node/159
  3. Александр Колотило. ЛЕГЕНДАРНЫЕ КОМАНДУЮЩИЕ 40-Й ОБЩЕВОЙСКОВОЙ АРМИЕЙ // Красная звезда : газета. — Совместный проект с сайтом «Отвага». — 25 февраля 2016 г.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads