40-я агульнавайсковая армія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
40-я агульнавайсковая армія — аб’яднанне (армія) Узброеных Сіл СССР. Уваходзіла ў склад абмежаванага кантынгенту савецкіх войск у Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан. Скарочанае найменне — 40 АА.
Remove ads
Гісторыя
Сфарміравана 16 снежня 1979 года ў складзе Туркестанскай ваеннай акругі. Да лютага 1989 года актыўна ўдзельнічала ў Афганскай вайне. Неўзабаве пасля сыходу савецкіх войск з ДРА была расфармавана[1].
Склад
Наземныя сілы
У склад 40-й арміі ўваходзілі[2][3]:
- 5-я гвардзейская мотастралковая дывізія:
- 12-ы гвардзейскі мотастралковы полк
 - 101-ы мотастралковы полк
 - 371-ы гвардзейскі мотастралковы полк
 - 24-ы гвардзейскі танкавы полк
 - 1060-ы артылерыйскі полк
 - 1122-ы (раней 1008-ы) зенітна-артылерыйскі полк
 - 650-ы гвардзейскі разведвальны батальён
 - 68-ы гвардзейскі асобны інжынерна-сапёрны батальён
 
 - 108-я мотастралковая дывізія:
- 177-ы мотастралковы полк
 - 180-ы мотастралковы полк
 - 181-ы мотастралковы полк
 - 1074-ы артылерыйскі полк
 - 1415-ы (пазней 1049-ы) зенітны ракетны полк
 - 781-ы асобны разведвальны батальён (Баграм)
 - 271-ы асобны інжынерна-сапёрны батальён
 
 - 201-я мотастралковая дывізія:
- 122-ы мотастралковы полк
 - 149-ы гвардзейскі мотастралковы полк
 - 395-ы мотастралковы полк
 - 234-ы танкавы полк
 - 998-ы артылерыйскі полк
 - 990-ы зенітна-артылерыйскі полк
 - 783-ы асобны разведвальны батальён
 - 541-ы асобны інжынерна-сапёрны батальён
 
 - 103-я гвардзейская паветрана-дэсантная дывізія:
- 317-ы гвардзейскі парашутна-дэсантны полк
 - 350-ы гвардзейскі парашутна-дэсантны полк
 - 357-ы гвардзейскі парашутна-дэсантны полк
 - 1179-ы гвардзейскі артылерыйскі полк
 - 62-і гвардзейскі асобны артылерыйскі батальён
 - 130-ы гвардзейскі асобны інжынерна-сапёрны батальён
 - 105-ы асобны зенітны ракетна-артылерыйскі батальён
 
 - Асобныя брыгады і палкі:
- 56-я гвардзейская асобная дэсантна-штурмавая брыгада
 - 66-я асобная мотастралковая брыгада / 106-ы мотастралковы полк
 - 70-я гвардзейская асобная мотастралковая брыгада / 373-і гвардзейскі мотастралковы полк
 - 191-ы асобны мотастралковы полк
 - 345-ы гвардзейскі асобны парашутна-дэсантны полк
 - 860-ы асобны мотастралковы полк
 - 264-ы асобны полк спецыяльнага прызначэння (радыё- і радыётэхнічнай разведкі)
 - 15-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння
 - 22-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння
 - 58-я асобная аўтамабільная брыгада / 159-я асобная дарожнабудаўнічая брыгада
 - 59-я асобная брыгада матэрыяльнага забеспячэння
 - 276-я асобная трубаправодная брыгада
 - 278-я асобная дарожна-каменданцкая брыгада
 - 28-ы артылерыйскі полк / рэактыўны артылерыйскі полк
 - 45-ы асобны інжынерна-сапёрны полк
 - 103-ы асобны полк сувязі
 
 
Авіяцыя
40-я армія была ўнікальным фарміраваннем: у яе мелася ўласная авіяцыя. ВПС 40-й арміі складаліся з двух авіяпалкоў і адной баявой эскадрыллі, змешанага авіяпалка, трох верталётных палкоў, верталётнага атрада і трох асобных верталётных эскадрылляў (усяго 60 баявых самалётаў, 19 транспартных самалётаў і 253 верталёта). Самалёты дзялілі базы ў Кабуле, Шындандзе, Баграме і Кандагары з чацяміі афганскіх ВПС. 40-ю армію падтрымлівалі стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі, якія базаваліся ў Савецкім Саюзе.
Remove ads
Камандзіры
У перыяд баявых дзеянняў у Афганістане армію ўзначальвалі[4]:
- Генерал-палкоўнік Юрый Уладзіміравіч Тухарынаў (3.5.1927 — 20.12.1998) — камандуючы са снежня 1979 года па 23 верасня 1980-га.
 - Генерал-лейтэнант Барыс Іванавіч Ткач (25.10.1935 — 24.10.2010) — камандуючы з 23 верасня 1980 года па 7 мая 1982-га.
 - Генерал арміі Віктар Фёдаравіч Ермакоў (нар. 09.09.1935) — камандуючы з 7 мая 1982 года па 4 лістапада 1983-га.
 - Генерал-палкоўнік Леанід Яўстаф’евіч Генералаў (3.5.1937 — 13.8.1991) — камандуючы з 4 лістапада 1983 года па 19 красавіка 1985-га.
 - Генерал арміі Ігар Мікалаевіч Радзівонаў (1.12.1936 — 19.12.2014) — камандуючы з 19 красавіка 1985 года па 30 красавіка 1986-га.
 - Герой Расійскай Федэрацыі генерал арміі Віктар Пятровіч Дубынін (1.2.1943 — 22.11.1992) — камандуючы з 30 красавіка 1986 года па 1 чэрвеня 1987-га.
 - Герой Савецкага Саюза генерал-палкоўнік Барыс Усеваладавіч Громаў (нар. 07.11.1943) — камандуючы з 1 чэрвеня 1987 года па 15 лютага 1989-га.
 
Зноскі
- 40-я общевойсковая армия: история создания, состав, изменение структуры Архівавана 25 кастрычніка 2014 года.
 - Волков А. (сост.) Командиры соединений и частей 40-й армии. — http://www.rsva-ural.ru/library/mbook.php?cid64(недаступная+спасылка);
 - Королев В. Уроки войны в Афганистане 1979-1989 годов. — http://www.sdrvdv.org/node/159
 - Александр Колотило. ЛЕГЕНДАРНЫЕ КОМАНДУЮЩИЕ 40-Й ОБЩЕВОЙСКОВОЙ АРМИЕЙ // Красная звезда : газета. — Совместный проект с сайтом «Отвага». — 25 февраля 2016 г.
 
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads