5-я Клічаўская партызанская брыгада

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

4-я Клічаўская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Клічаўскага, Быхаўскага, Кіраўскага і Бялыніцкага раёнаў. У маі 1943 года брыгада была расфарміравана.

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...
Remove ads

Склад

Брыгада была створана ў складзе 620-га, 760-га, 61-га, 25-га атрадаў. Пасля расфарміравання брыгады, 760-ы атрад быў перададзены 6-й Маглёўскай партызанскай брыгадзе, атрады 620-ы, 25-ы, 61-ы былі вызначаны як асобна дзейныя.

Камандаванне

Камандзір

  • М. С. Міхалап.

Камісары

  • Міхайлаў;
  • А. А. Хачатран.

Начальнікі штаба

  • І. Б. Рутман;
  • В. П. Дрожнікаў.

Гісторыя

Партызаны зрывалі нямецкія перавозкі на чыгуначных участках МагілёўРагачоў, Магілёў — Шклоў, Магілёў — Асіповічы. 10 студзеня — 20 сакавіка 1943 года ўдзельнічалі ў знішчэнні нямецкіх гарнізонаў у Клічаве, вёсках Суша Клічаўскага, Дручаны Бялыніцкага раёнаў (Бялыніцкія аперацыі). У маі 1943 года, у ходзе нямецкай карнай аперацыі «Хрушч» брыгада апынулася ў блакадзе ва Усакінскім лесе (Клічаўская партызанская зона). Паводле загада Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы пры падпольным абкаме КП(б)Б і Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б брыгада разгрупавалася, пакінула ў лагерах частку параненых і закапала ўсё, што магло перашкодзіць хуткаму манеўру і прарыву. Брыгада выходзіла з акружэння невялікімі групамі.[1][2]

Remove ads

Літаратура

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads