5-я Клічаўская партызанская брыгада
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
4-я Клічаўская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Клічаўскага, Быхаўскага, Кіраўскага і Бялыніцкага раёнаў. У маі 1943 года брыгада была расфарміравана.
Remove ads
Склад
Брыгада была створана ў складзе 620-га, 760-га, 61-га, 25-га атрадаў. Пасля расфарміравання брыгады, 760-ы атрад быў перададзены 6-й Маглёўскай партызанскай брыгадзе, атрады 620-ы, 25-ы, 61-ы былі вызначаны як асобна дзейныя.
Камандаванне
Камандзір
- М. С. Міхалап.
Камісары
- Міхайлаў;
- А. А. Хачатран.
Начальнікі штаба
- І. Б. Рутман;
- В. П. Дрожнікаў.
Гісторыя
Партызаны зрывалі нямецкія перавозкі на чыгуначных участках Магілёў — Рагачоў, Магілёў — Шклоў, Магілёў — Асіповічы. 10 студзеня — 20 сакавіка 1943 года ўдзельнічалі ў знішчэнні нямецкіх гарнізонаў у Клічаве, вёсках Суша Клічаўскага, Дручаны Бялыніцкага раёнаў (Бялыніцкія аперацыі). У маі 1943 года, у ходзе нямецкай карнай аперацыі «Хрушч» брыгада апынулася ў блакадзе ва Усакінскім лесе (Клічаўская партызанская зона). Паводле загада Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы пры падпольным абкаме КП(б)Б і Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б брыгада разгрупавалася, пакінула ў лагерах частку параненых і закапала ўсё, што магло перашкодзіць хуткаму манеўру і прарыву. Брыгада выходзіла з акружэння невялікімі групамі.[1][2]
Remove ads
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads