Akute
беларускі рок-гурт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Akute» (Акутэ́) — музычны гурт з Магілёва, заснаваны ў 2008 годзе былымі ўдзельнікамі гурта «Глюкі» — вакалістам і гітарыстам Стасам Мытнікам і бас-гітарыстам Раманам Жыгаравым.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню гурт выступіў у канцы жніўня 2009 на фестывалі «Прыход» пад Магілёвам[1]. Першая ж студыйная песня «Адзіноцтва», прадстаўленая ў лістападзе, заняла ІІІ месца ў хіт-парадзе «Тузіну гітоў» за 2010 год[2]. 26 чэрвеня выступіў на фэстывалі Be2gether (вёска Нарвілішкі, Салечніцкі раён, Віленскі павет, Літоўская Рэспубліка)[3]. Таксама перамог на «Басовішчы» (Польшча)[4] і «Верціфэсце» (Украіна), заняў другое месца на «Адкрытым музычным свяце Графіці» (Мінск). Увосень гурт запісаў усе песні будучага першага альбому на магілёўскай студыі «Арзамас-16».
У чэрвені 2011 году выйшаў першы альбом «Дзевачкі і космас»[5], за які гурт адзначылі ў намінацыі «Прарыў году» на «Рок-каранацыі». 21 красавіка 2012 г. у мінскім клубе «Рэпаблік» адбылася прэзентацыя другога альбому «Nie Isnuje»[6]. У верасні гурт выступаў на разагрэве ў брытанскага гурта Placebo. У снежні зрабіўся гуртом года паводле «Тузін Гітоў». Песні гурта ўвайшлі ў саўндтрэк моладзевага фільма «Вышэй за неба». У 2014 годзе адбываецца выхад трэцяга па ліку студыйнага альбома, «Рэальнасць і сны»[7]. У 2013 годзе быў зняты першы кліп гурта на песню «Бегчы»[8].
У гурце змянілася некалькі барабаншчыкаў, пакуль у 2015 годзе да яго не далучылася Вікторыя «Vicky Fatez».[9] Разам з ёй быў запісаны апошні на дадзены момант альбом пад назвай «Пластыка»[10].
Remove ads
Ацэнкі
Зміцер Падбярэзскі сказаў пра гурт у 2014 годзе так: «„Akute“ — гэта „ULIS“ сённяшніх часоў»[11].
Віталь Маціеўскі, франтмен гурта «Open Space», ацаніў пераможны выступ гурта на «Басовішчы-2010»: «Яны ўвогуле малайцы! Яны скамбінавалі еўрапейскі саўнд з беларускай мовай. Я з задавальненнем слухаю іх песні»[12][13].
Дыскаграфія
Відэаграфія
Узнагароды
- 2010 — галоўныя ўзнагароды «Басовішча» (Гарадок, Беластоцкі павет, Падляскае ваяводства, Рэспубліка Польшча) і «Верціфэсту» (Кіеў, Украіна)[19]
- 2012 — гурт года паводле «Тузін Гітоў» і Ultra-Music Awards[20]
- 2012 — «Прарыў года» на Рок-Каранацыі'2011[21]
- 2012 — гурт года паводле прэміі «Даём рады»
- 2013 — «Лепшы рок-альбом 2012» за дыск «Nie Isnuje» паводле Experty.by[22]
- 2013 — артысты года паводле прэміі «Rock Profi»[23]
- 2015 — «Альбом-2014» паводле прэміі «Даём рады» ад Еўрарадыё[24]
- 2015 — «Альбом года» за дыск «Reaĺnaść i sny» паводле прэміі Героі году сайта Тузін Гітоў[25]
Remove ads
Фестывалі
- 2009 — «Прыход» (Магілёўскі раён, Беларусь)
- 2010 — Be2gether[26] (Літва, «Басовішча» (Польшча), «Верціфэст» (Украіна)[27]
- 2011 — Канцэрт на траве (хутар Шаблі, Валожынскі раён, Мінская вобласць)
- 2012 — Пікнік.by (Мінск), Рок па вакацыях (Мінск)
- 2013 — Мост (Баравая, Мінскі раён), «Галапагаі» (Езяросы, Уцянскі павет, Літва)[28], «Самаход» (Мінск)[29], «Men's Fest» (Брэст)[30]
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
