Alloise

From Wikipedia, the free encyclopedia

Alloise
Remove ads

Ала Яўгенаўна Маскоўка (укр.: А́лла Євге́нівна Моско́вка; нар. 19 кастрычніка 1984, Палтава, УССР), больш вядомая пад псеўданімам ALLOISE — украінская спявачка, якая выконвае песні ў стылі поп, соўл, RnB і фольк.

Хуткія факты Асноўная інфармацыя, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Ала нарадзілася 19 кастрычніка ў 1984 годзе ў Палтаве. Паступіла ў Палтаўскую школу мастацтваў, затым у студыю пры музычным вучылішчы. Таксама паралельна вучылася ў ліцэі № 1 у класе з інтэнсіўным вывучэннем інфарматыкі і англійскай мовы. У 2002 годзе паступіла ў Кіеўскі нацыянальны універсітэт культуры і мастацтваў. У 2004 годзе спявала ў складзе электроннага гурта «Tomato Jaws», затым занялася дыджэйствам і на некаторы час стала вакальным і dj-рэзідэнтам кіеўскіх клубаў.

З 2007 па 2012 год была вакалісткай і аўтарам песень гурта «Gorchitza».

У красавіку 2012 года ALLOISE пачала сольную кар’еру, супрацоўнічаючы з лэйблам Firework Sound[1].

У лістападзе 2012 года ALLOISE стала лепшай украінскай артысткай па версіі MTV EMA.

За гады сваёй кар’еры спявачка выступала на адной сцэне з такімі сусветнымі артыстамі як Morcheeba, Kosheen, Крэйг Дэвід, Нэлі Фуртада, Джэсі Уэр, Сафі Эліс-Бекстар, Ларын і Faithless.

Таксама спявачка супрацоўнічала з сусветна вядомым прадзюсарам — Нарадам Майклам Уолдэнам, вядомым па сваёй працы з Уітні Х’юстан, Рэям Чарлзам, Даянай Рос і іншымі.

Акрамя музычнай кар’еры, ALLOISE грае ў тэатры «КРОТ» у такіх п’есах — «Сны Васілісы Ягораўны» па п’есах Леся Падзервянскага і «Andy Warhol. Выдумка.»[2] У чэрвені 2013 года ALLOISE прэзентавала дэбютны альбом «Bygone». У кружэлку ўвайшло 12 аўтарскіх трэкаў спявачкі.

ALLOISE стала хэдлайнерам фестывалю MTV да Міжнароднага Дня моладзі ў 2014 годзе[3].

У чэрвені 2014 года кліп ALLOISE на песню Tell Me Of Fire трапіў у эфір тэлеканала MTV ЗША.[4] Гэта першая песня выканаўцаў украінскай эстрады, якая абраная для трансляцыі ў эфіры галоўнага музычнага канала ЗША.

Таксама ў гэтым жа месяцы афіцыйны італьянскі чарт www.earone.it прызнаў песню «Tell Me Of Fire» «найлепшай песняй тыдня»[5]. Акрамя таго, кліп на гэтую песню транслюецца ў эфірах музычных тэлеканалаў Швейцарыі, Венгрыі, Славеніі і іншых краін.

Remove ads

Узнагароды

  • 2012 — лепшы ўкраінскі артыст па версіі MTV EMA
  • 2012—2013 — намінацыя «VIVA! Найпрыгажэйшыя»
  • 2021 — альбом «Bare Nerve» у TOP-5 па версіі міжнароднага журы Aprize Awards

Сінглы

  • «She knows» — 2012
  • «Love me or leave me» — 2012
  • «Who’s the fool» (with Fahot) — 2013
  • «Dancing in the crowd» (with Dj Lutique) — 2013
  • «Falling» (with Dj Lutique) — 2013
  • «Simple thing» — 2014
  • «Merry-Go-Round» — 2015
  • «Knives» — 2019
  • «Twin Flame» — 2019
  • «Bare Nerve» EP — 2020

Зноскі

  1. Спектакль «Андрей Вархола. Вымысел»,(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2014. Праверана 10 сакавіка 2023.
  2. Клип Alloise на MTV USA. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2014.
  3. Ссылка на клип в итальянском чарте earone. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2014. Праверана 29 ліпеня 2014.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads