Цэлозія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цэлозія
Remove ads

Цэло́зія[1] (Celosia) — род кветкавых раслін сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 60 см. Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце чаргавальнае, простае, лінейнае і яйкападобнай формы. Кветкі шматлікія, дробныя, у каласападобных або мяцёлкападобных суквеццях, двухполыя, бліскучыя, белыя, жоўтыя, ружовыя або чырвоныя. Плодкаробачка.

Распаўсюджанне

Род налічвае каля 60 відаў (51 від[2]), у субтрапічнай і трапічнай абласцях Афрыкі і Амерыкі, часткова ў Азіі. Найбольш вядомая цэлозія серабрыстая (Сelosia argentea).

Дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды спажываюць у ежу[1].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
  2. Celosia: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads